На Вiлейшчыне стала добрай традыцыяй праводзiць свята вёсак. Мерапрыемствы праходзяць не толькi ў вялiкiх вёсках-аграгарадках, але i ў невялiкiх вёсачках. 16 лiпеня такое свята адбылося i ў маленькай вёсачцы Малькевiчы, якая сёння знаходзiцца на тэрыторыi Крывасельскага сельсавета.
У кожнага чалавека ёсць свой родны кут, дзе нарадзiўся i вырас. Ёсць зямля, якая яго ўскармiла, ёсць калодзеж, вада з якога найсмачнейшая ў свеце. Праз гады не патухне для нас агеньчык роднай вёскi i бацькоўскай хаты.
Свята чакалi, да свята рыхтавалiся. Як жыхыры вёскi, так i самадзейныя артысты, якiя прыехалi разам са старшынёй Крывасельскага сельсавета Супрановiч Iрынай Аляксандраўнай.
Iрына Аляксандраўна не толькi выдатны кiраўнiк i добрай душы чалавек, але яшчэ i таленавiтая спявачка. Яна часта бывае ў нашай вёсцы, добра ведае жыхароў, заўсёды стараецца дапамагчы i вырашыць iх праблемы. Яна звярнулася з прывiтальным словам да ўсiх, хто прыйшоу на свята. «Такiх маленькiх вёсачак, як Малькевiчы, сёння шмат на карце Вiлейшчыны. Але сюды заўсёды прыемна прыязджаць, адразу бачна, як жыхары любяць i шануюць сваю вёску, падтрымлiваюць чысцiню i парадак».
Як звычайна бывае на такiх святах, ушаноўвалiся самыя старэйшыя жыхары вёскi. Зусiм хутка 91 год свайго жыцця адзначыць Малькевiч Алена Карнiлаўна. Малькевiч Любоў Уладзiмiраўна i Малькевiч Зiнаiда Мiхайлаўна – гэта яны ўсё сваё жыццё шчырвалi на роднай зямлi.
Шмат цёплых слоў было сказана ў адрас адзiнага ў вёсцы ветэрана Вялiкай Айчыннай вайны Малькевiча Паўла Iванавiча, якому на пачатку гэтага года споўнiлася 92 гады. Гэта ў iх адрас гучалi песнi i былi ўручаны падарункi.
Свята вёскi праводзiлася не выпадкова на месцы, якое стала ўжо адметным для мясцовых жыхароў. Гэта месца, дзе раней стаяла хата, у якой нарадзiўся i жыў Леанiд Малькевiч, камсамолец, падпольшчык, сувязны партызанскай брыгады iмя Л.М.Даватара. 29 красавiка 1944 года, у няпоўныя 22 гады, ён загiнуў пры выкананнi баявога задання. У яго гонар вёска Кiшкарэпы ў 1966 годзе была перайменавана ў – Малькевiчы, у якой спрадвеку ўсе жыхары вёскi маюць адно прозвiшча – Малькевiч. Зараз на гэтым месцы памятны знак.
Свята спявала i весялiлася. У гэтым вялiкая заслуга самадзейных артыстаў: Юркевiч Марыны Алейзаўны, дырэктара Ерхаўскага сельскага клуба, Андрыеўскай Жанны Яўгеньеўны, бiблiятэкара Ерхаўскай сельскай бiблiятэкi, Жукавай Алены Альбертаўны, нарыхтоўшчыцы Вiлейскага райспажыўтаварыства, а таксама Прытковай Тамары Леанiдаўны i яе ўнучкi з Прыбалтыкi Марыi Гербредэр. Гучалi песнi, вершы, гумарэскi. Жыхары вёскi шчырымi апладысментамi, актыўным удзелам у танцах, гульнях, вiктарынах падтрымлiвалi артыстаў.
Ужо i сонца схавалася за хмары, i на небе з’явiлiся першыя зоркi, але доўга яшчэ не разыходзiлiся аднавяскоўцы. За смачнай вячэрай яшчэ доўга гучалi песнi, вялася шчырая размова i ўспамiны.
Дабрабыту i доўгага веку табе, мая родная вёска Малькевічы.
Вольга КОЛАСАВА (Малькевiч).
Фота Сягрея ПРАТАСОВІЧА
Свята вёскі ў Малькевічах
Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
НОВОСТИ РУБРИКИ
огромное спасибо всем кто присутствовал в Малькевичах за радушный приём