Родная вёска… Якая яна? Самая прыгожая, самая ветлівая і самая светлая. Наша вёсачка, Крывое Сяло, з кожным годам расце і пашыраецца. У ёй больш за 10 вуліц, многа новабудоўляў, захаваліся ФАП, філіял КБА, пошта, ёсць бар і магазін. На гэты раз народ сабраўся проста на вуліцы – і нездарма. Вуліца Мірная ў гэтым годзе юбіляр – ёй спаўняецца 25 год. Першыя 10 дамоў пачалі будавацца ў 1986 годзе. А новы 1987 год жыхары вуліцы Мірная ўжо сустракалі ў сваіх дамах. ”Наша маленькая Радзіма” – так завуць дзеці гэты куточак зямлі. На свята сабралася шмат людзей. З найлепшымі пажаданнямі звярнулася старшыня Рабунскага сельвыканкама Ірына Супрановіч. Яна павіншавала ўсіх са святам, адзначыла юбіляраў і выдатных гаспадароў вуліцы, уручыла сувеніры і падарункі. Работнікі Дома культуры і бібліятэкі правялі шмат цікавых конкурсаў, віктарын, загадак, была арганізавана цудоўная выстава гуртка саломапляцення “Крывасельская вясёлка”. А дзіцячыя музычныя гурткі “Сузор’е“ і “Крывасельскія музыкі” падрыхтавалі цікавую музычную праграму. Хочацца сказаць вялікі дзякуй за падрыхтоўку і правядзенне свята ўсім яго арганізатарам.
Жыхары вуліцы Мірная
Свята ў вёсцы Крывое Сяло
Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов