Шлях Перамогі

Вилейская районная газета

Ставіць мэты і іх дасягаць

Дажджавое. Бываюць у вяскоўцаў такія дні, калі клопатаў – хоць адбаўляй, а нябесная канцылярыя распарадзілася па-свойму, паслаўшы на зямлю дождж. Тут ужо хочаш не хочаш, а чакай, пакуль распагодзіцца – выгляне сонейка, абветрыць збажына, што чакае ўборкі.

DSCF8160

Раніца мінулага панядзелка якраз і выдалася такой вось пахмурна-дажджлівай. У дыспетчарскай ААТ «Нарачанскія зоры» было людна – камбайнеры, карыстаючыся вымушаным адпачынкам, гаварылі аб справах, дзяліліся тым, што хвалюе і радуе. А тут і госці з Вілейкі прыбылі – старшыня раённага камітэта прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Леанід Радзевіч, самадзейныя артысты. На гэты раз агітбрыгада прыехала ў гаспадарку з прыемнай місіяй – павіншаваць лепшы маладзёжны экіпаж у складзе Руслана Садоўскага і Аляксея Драчылоўскага (на здымку злева), а таксама – лепшае звяно аператараў зернеачышчальнага сушыльнага комплекса (фота справа).

DSCF8169

Чытачы газеты ўжо, напэўна, добра ведаюць па нашых публікацыях пра перадавыя ўборачныя экіпажы «Нарачанскіх зораў». І пра маладзёжныя – у тым ліку. Зусім юнымі пачыналі гучна заяўляць пра сябе прадстаўнікі працоўных дынастый Нарочы. Прозвішчы Садоўскі і Драчылоўскі вядомыя зараз і ў раёне, і нават за яго межамі. Вось і экіпаж у складзе Руслана Садоўскага і Аляксея Драчылоўскага нямала гадоў лідзіруе на ўборачнай у раёне. Працавітыя, упэўненыя ў сабе і сваіх сілах, хлопцы ставяць перад сабой сур’ёзныя мэты і дасягаюць іх. Вось і сёлета адна з галоўных задач выканана – экіпаж ужо мае на сваім рахунку тысячу тон намалочанага збожжа і не намераны збаўляць тэмпы. З высокім дасягненнем іх шчыра павіншаваў Леанід Радзевіч, а самадзейныя артысты ўручылі музычныя падарункі. У гэту дажджлівую раніцу камбайнеры мелі час паслухаць песні, пагутарыць, падзяліцца планамі. Сама прырода дала на гэта «дабро»…

DSCF8163

Затым агітбрыгада наведалася да зернесушыльнага комплексу. І тут жа, на рабочым месцы, пачулі віншавальныя словы за сваю шчырую працу аператары Ігар Чараповіч, Аляксандр Вайцюль і Юрый Горбач. Удзень і ўначы ідзе праца на комплексе, збожжа даводзіцца да належнай кандыцыі. Як і камбайнеры, аператары працуюць ударна. з усведамленнем усеагульнай важнасці сваёй нялёгкай задачы. Яны ведаюць, што ў важкім бохане ёсць і добрая доля іх працы.

DSCF8182

Ірына БУДЗЬКО.
Фота Аляксея КАМІНСКАГА

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
Яндекс.Метрика 131 queries