Шлях Перамогі

Вилейская районная газета

Спявалі дзеці пра мір і вайну. Адбыўся раённы конкурс ваенна-патрыятычнай песні

У Людвіноўскім сельскім Доме культуры 18 мая адбыўся раённы конкурс ваенна-патрыятычнай песні «Дарогамі нашых бацькоў».

Калі пра вайну спяваюць дзеці, гэта выклікае асаблівыя пачуцці. Таму што гэта не проста выкананне, а ўсведамленне таго жыццёва шляху, які лёс наканаваў прайсці іх блізкім і родным, адчуць на сабе жахі разбурэння і зразумець высокі кошт жыцця пад мірным небам.

«Тры танкісты» і «Кацюша», «Я вярнуся пераможцам», «Беларусы – людзі міру» – выкананне гэтых і іншых песен ацэньвала прафесійнае журы. Вынікі наступныя. Першае месца ў Веранікі Міхновай, якая займаецца вакалам пры Любанскім сельскім Доме культуры. Другое – у Дар’і Няхайчык, навучэнкі Вілейскай дзіцячай школы мастацтваў імя М. А. Казінца. Трэцяе месца ў Анастасіі Жукалавай, якая прадстаўляла Людвіноўскі СДК.

За артыстычнасць і сцэнічную культуру адзначаны Арсеній Санашокаў (Вілейская дзяцячая школа мастацтваў), за выразнасць і эмацыйнасць выканання – Марыя Рогач (сельскі філіял дзіцячай школы мастацтваў у аг. Даўгінава), за сцэнічны вобраз  – Цімафей Аўгусціновіч, Дзяніс Надзь і Мікалай Слабчанка (Сцешыцкая школа), за пранікнё­насць выканання – Юрый Пташнік (Нарачанскі сельскі філіял Вілейскай дзіцячай школы мастацтваў), а прыз глядацкіх сімпатый у Міланы Ардзяка (Любанскі сельскі філіял Вілейскай дзіцячай школы мастац­т­ваў).

Таццяна ШАРШНЁВА/Фота аўтара

 

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
НОВОСТИ РУБРИКИ
Яндекс.Метрика 150 queries