Шлях Перамогі

Вилейская районная газета

Шчодры вечар, добры вечар

Каляды – адно з самых містычных святаў у старажытных славян. Горад і вёска, стары і малы чакаюць яго з нецярпеннем. Падрыхтоўка да Калядаў пачынаецца ў многіх сем’ях з першага тыдня посту і заканчваецца куццёй – днём напярэдадні свята.

Каляды святкавалі непасрэдна ў цесным сямейным асяроддзі. Бывала, што запрашалі і гасцей. З гэтага дня пачыналі хадзіць калядоўшчыкі – невялікія групкі людзей, якія спявалі калядныя песні, праслаўлялі святы вечар і гаспадароў, а тыя стараліся пачаставаць гасцей чым-небудзь смачным. Першым звычайна ішоў Зарканоша. За ім – Каза – галоўная дзеючая асоба свята, за імі Мядзведзь, Цыган і іншыя героі… Яны варажылі, прадказвалі,жартавалі… Праз падобныя абрады, як лічылі продкі, можна заручыцца вышэйшай падтрымкай на ўвесь будучы год. Калядоўшчыкі як бы выконваюць ролю паміж Богам і чалавекам. Услаўляючы таго ці іншага гаспадара, яны зычылі яму шчасця,багацця, здароўя.
На працягу шмат гадоў удзельнікамі мастацкай самадзейнасці крывасельскага Дома культуры і бібліятэкі, пад кіраўніцтвам дырэктара Шаблыка А. М. адбываюцца падворныя абходы з абрадам «Каляда прыйшла».
“Вясёлую кампанію, якая ходзіць і віншуе гаспадароў са святам, сустракаюць з радасцю. На парозе шырока расчыненых дзвярэй гаспадары чакаюць калядоўшчыкаў, загадзя падрыхтаваўшыся да іх прыходу,– расказвае Алена Мікалаеўна. – Яно і не жартачкі, столькі хат абышлі ”. Падчас калядных спеваў адчуваецца светлая радасць, вера ў захаванне хрысціянскіх каранёў. Праўда аб нараджэнні Сына Божага ў абліччы чалавека, якая гучыць у калядных песнях, аб’ядноўвае нас у веры і змаганнях дзеля яе чысціні”.
І сапраўды, каляднае свята ўдалося на славу!
В. А. КУЛІК, жыхарка аграгарадка Крывое Сяло.
Фота прадастаўлена аўтарам

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
Яндекс.Метрика 169 queries