Шлях Перамогі

Вилейская районная газета

Практычна ўсе гаспадаркі раёна вядуць ўборку азімага рапсу

Практычна ўсе гаспадаркі раёна вядуць ўборку азімага рапсу. Адкрытае акцыянернае таварыства «Нарачанскія зоры» ўжо справілася з заданнем, скасіўшы 357 гектараў плошчаў і намалаціўшы 797 тон насення, пры ўраджайнасці 22,3 цэнтнера з гектара. Яна – самая высокая ў раёне. Амаль такая ж – у філіяле «Усходнім», які па стану на 18 ліпеня ўбраў 67 працэнтаў рапсавых плантацый. Па тэмпах уборкі, пасля «Нарачанскіх зораў, гэта другі паказчык у раёне. Амаль палавіна плошчаў, занятых рапсам, скошана у адкрытым акцыянерным таварыстве «Сцешыцы». Аднак толькі прыступілі да ўборкі гэтай культуры ў «Новай Любаніі» і «Стайках».
«Нарачанскія зоры» пачалі ўборку азімага ячменю. Скошана 70 гектараў, папярэдняя ўраджайнасць – 45, 57 цэнтнера.
Жніво толькі пачынаецца. А каб забяспечыць яму належныя тэмпы, гаспадаркі абнаўляюць свой камбайнавы парк. Чакаецца паступленне ў раён чатырох камбайнаў айчыннай вытворчасці. Новую тэхніку мяркуюць набыць па лізінгу сельгаспрадпрыемствы «Чурлёны», «Стайкі», «Беларускі», «Даўгінава». Па прагнозах спецыялістаў, на палетках Вілейшчыны выспявае добры ўраджай. Але сапраўдным хлебам ён стане тады, калі трапіць у засекі. Галоўнае цяпер, – пазбегнуць страт і захаваць тэрміны ўборкі.
Марыя КУЗАЎКІНА

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
Яндекс.Метрика 129 queries