Шлях Перамогі

Вилейская районная газета – свежие и интересные новости

Пополнилась копилка побед Анатолия Апанасевича, директора «Восточный Агро»

Папоўнілася скарбонка ўзнагарод Анатоля Апанасевіча, дырэктара СУП «Усходні Агра». Учора з нагоды прафесійнага свята яго ўзнагародзілі Ганаровай граматай Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь.

Увесь працоўны шлях Анатоля Апанасевіча звязаны з Вілейшчынай. 33 гады таму малады спецыяліст з Мядзельскага раёна пасля заканчэння Гродзенскага сельскагаспадарчага інстытута быў размеркаваны ў Сцешыцы галоўным заатэхнікам. Потым на розных пасадах працаваў ва ўпраўленні па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама: галоўным заатэхнікам, намеснікам па жывёлагадоўлі, начальнікам упраўлення. А 12 гадоў таму яму было даверана ўзначальваць адно з вядучых сельскагаспадарчых прадпрыемстваў раёна.

– Над прапановай стаць дырэктарам, скажу шчыра, доўга думаў. Гэтая галіна мне блізкая больш за ўсё, таму і стала сэнсам майго жыцця, – распавядае Анатоль Вікенцьевіч. – Сёння наша гаспадарка разлічвае выключна на свае сілы. Мы зацікаўлены ў прыцягненні маладых і перспектыўных спецыялістаў, у развіцці свайго прадпрыемства. Зусім хутка, у снежні, пасля рамонту плануем адкрыць будынак для раздою кароў на 80 галоў. Так, як патрабуюць тэхналогіі. У наступным годзе – на ферме ў Рабуні правесці рэканструкцыю будынка для вырошчвання цялятаў, у Крывым Сяле пабудаваць сушылку на 100 тон. На далучаных ад суседняй гаспадаркі 1400 гектарах зямлі вясной пасеяць тэхнічныя культуры і стварыць насенныя ўчасткі траў. На больш чым 100 гектарах правядзём рэканструкцыю меліярацыйных сістэм.

Планы ў кіраўніцтва вялікія, але рэальныя. У гаспадарцы ўжо пасеялі азімыя, заканчваецца ўздым зябліва і ўшчыльную падыходзяць да таго, каб займацца жывёлагадоўляй.

Поспех сельгаспрадпрыемства вызначаюць і самі работнікі, сярод якіх ёсць і прафесіяналы сваёй справы. Гэта людзі, з удзелам якіх пасяўная і ўборачная кампаніі заўсёды праходзяць паспяхова, якім можна даручыць любое адказнае заданне і быць упэўненым, што яно будзе выканана якасна і ў тэрмін. Гэта незаменны загадчык майстэрняў Алег Качарга, галоўны энергетык Аляксандр Сасонка, які нядаўна выйшаў на пенсію, механізатары Мікалай Крот, Мікалай Мецік і Віталь Баслык, кіроўца Вячаслаў Маціеўскі, трактарыст Аляксандр Пастухоў.

– Лічу, што ў сельскай гаспадарцы дробных праб­лем не бывае. Калі іх не вырашаць своечасова – яны ператвараюцца ў глабальныя. Калі звяртаюцца людзі па дапамогу – заўсёды выслухаю, прааналізую сітуацыю, параюся са спецыялістамі і чым змагу, тым дапамагу, – распавёў Анатоль Вікенцьевіч.
У цэлым, дзякуючы руп­лівай і цяжкай працы ўсяго калектыву СУП «Усходні Агра» праца спорыцца, і гаспадарка з году ў год адзначаецца як на раённым, так і рэспубліканскім узроўнях.

Вікторыя АПЯЦЁНАК/ фота аўтара

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
Яндекс.Метрика 24 queries