Шлях Перамогі

Вилейская районная газета

Пераможцы раённага спаборніцтва сярод сельскагаспадарчых прадпрыемстваў

Пераможцамі раённага спаборніцтва сярод сельскагаспадарчых прадпрыемстваў прызнаны:
На нарыхтоўцы кармоў:
ААТ «Сцешыцы» (дырэктар Каляда В. М., галоўны аграном Качанаў А. А., галоўны інжынер Лубнеўскі В. Ф.). Выніковы каэфіцыент склаў 4,958.
ААТ «Новая Любанія» (дырэктар Дуброўскі Ю. С., галоўны інжынер Глінскі І. Л.). Выніковы каэфіцыент – 4,272.
УП «Першы Беларускі» (дырэктар Трубач І. І., галоўны аграном Казлоў А. А., галоўны інжынер Сташкевіч В. І.). Выніковы каэфіцыент – 1,875.
На ўборцы збожжавых  і збожжабабовых культур:
ААТ «Сцешыцы». Выхад збожжа з бала-гектара 233,6 кілаграма.
Унітарнае прадпрыемства «Вілія-агра» (дырэктар Тачыцкі М. А., галоўны аграном Гнядзёнак Ю. П., галоўны інжынер Вайцяхоўскі А. І.). Выхад збожжа з бала-гектара – 166, 1 кілаграма.
Філіял «Бубны» УП «Мінгаз» (старшыня Яцкевіч Э. М., галоўны аграном Карповіч В. С., галоўны інжынер Адамовіч У. П.). Выхад збожжа з бала-гектара – 160,5 кілаграма.

Калектывы-пераможцы ўзнагароджаны Ганаровымі граматамі райвыканкама, райкама прафсаюза работнікаў АПК, а таксама грашовымі прэміямі. Аналагічныя ўзнагароды атрымалі пераможцы індывідуальнага раённага спаборніцтва, ушанаваныя на раённым свяце, прысвечаным Дню сельгасвытворцаў.
Віншуем усіх, хто адзначаны, усіх, хто з гонарам нясе па жыцці прэстыж высокага звання хлебароба. Вы – героі нашых газетных старонак, вы натхняеце нас, журналістаў, на новыя творчыя знаходкі. Гонар вам і хвала. А прыз «За адданасць полю» чакае сваіх новых уладальнікаў.

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
Яндекс.Метрика 168 queries