Шлях Перамогі

Вилейская районная газета – свежие и интересные новости

Падзяка за актыўную дзейнасць

Напярэдадні 75-й гадавіны Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне ветэрану працы, актыўнай удзельніцы валанцёрскага руху на Вілейшчыне і кіраўніку сацыяльнага пункта Вязыні Раісе Філістовіч была ўручана Ганаровая грамата абласнога Савета дэпутатаў.

Імя вядомага ветэрана педагагічнай працы Вілейшчыны, кіраўніка валанцёрскай групы «Святліца» і сацыяльнага пункта Вязыні Раісы Канстанцінаўны Філістовіч вядома не толькі ў нашым раёне, але і далёка за яго межамі. Гэта заўжды актыўная і неабыякавая да патрэб і турбот людзей жанчына, якая сваім агеньчыкам запальвае сэрцы многіх. Колькі незабыўных праектаў, святаў і сустрэч з цікавымі людзьмі, удзельнікамі Вялікай Айчыннай вайны і вязнямі, ветэранамі працы яна праводзіць у Вязыні! Падобных зладжаных ёю мера-прыемстваў ужо немагчыма падлічыць.

– Нам вельмі прыемна ўручыць Ганаровую грамату абласнога Савета дэпутатаў такому шчыраму і актыўнаму чалавеку, як Вы, Раіса Канстанцінаўна, – адзначыла падчас ўручэння Алена Чэбатар, старшыня Вілейскага раённага Савета дэпутатаў. – За вашу актыўную дзейнасць і ў сувязі з 75-годдзем Вялікай Перамогі дазвольце перадаць гэту ўзнагароду і пажадаць Вам моцнага здароўя, задавальнення ад той працы, якой Вы, як валанцёр, займаецеся на працягу доўгіх гадоў у Вязыні. Няхай Ваша энергія, лёгкасць і шчырасць у адносінах да іншых і надалей суправаджаюць усе Вашы здзяйсненні.

І сапраўды, Раіса Канстанцінаўна чалавек, як кажуць, вельмі лёгкі на пад’ём. Яна запальваецца цікавай працай, нягледзячы ні на які ўзрост, умее згуртаваць вакол сябе такіх жа неабыякавых і цікаўных людзей і, галоўнае, робіць вялікую справу валанцёрства, дапамагаючы людзям, настаўляючы моладзь і цікава арганізоўваючы вольны час вязынцаў рознага ўзросту.

– Вы з’яўляецеся сапраўдным піянерам ў арганізацыі валанцёрскага руху на Вілейшчыне, – сказала ў сваім віншаванні Ганна Шэпелева, старшыня раённага савета ветэранаў. – Ваша падзвіж-ніцкая работа, дасягненні на педагагічнай і грамадскай ніве годны вялікай павагі. Ад імя раённага Савета ветэранаў выказваем падзяку за той неацэнны ўклад у ветэранскі рух. Мы ганарымся Вамі і заўжды ставім Вас у прыклад не талькі іншым ветэранам, але і моладзі.

Акрамя іншага, Раіса Філістовіч стварае сапраўдную кнігу «Памяць Вязынскага сельсавета», дзе ёсць успаміны ветэранаў, жыхароў Вязыншчыны, запісаныя цэлыя апавяданні з мінулага населеных пунктаў, а таксама старанна апісваецца дзень сённяшні з яго дасягненнямі, падзеямі і выбітнымі людзьмі. Такая кніга стане летапісам гісторыі Вязыншчыны і будзе сапраўднай энцыклапедыяй для будучых пакаленняў.

Сама Раіса Канстанцінаўна вельмі сціплы і шчыры чалавек. У сённяшні складаны час яна па-ранейшаму актыўна праводзіць сваю валанцёрскую работ, кажучы, што такая работа у наш час самая актуальная. «Больш па тэлефоне, але мы штодня размаўляем з нашымі ветэранамі, пажылымі людзьмі, абмяркоўваем навіны, дзелімся і дапамагаем у іх турботах, прычым, дапамагаем словам і справай, – адзначыла Раіса Філістовіч. – Мы вучымся змагацца з нягодамі на прыкладзе нашых ветэранаў. Ды і праца на зямлі, а вясной яе хапае, вельмі дапамагае і лечыць.»

Віншуем Раісу Канстанцінаўну з узнагародай, з чарговым днём нараджэння, які яна адзначае сёння, і жадаем далейшых здзяйсненняў і добрых спраў на карысць сваёй роднай старонкі!

Сяргей ГАНЧАР/Фота аўтара

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
Яндекс.Метрика 49 queries