Шлях Перамогі

Вилейская районная газета

Няхай суседзі і сябры ўсміхаюцца

Родная вёска… Якая яна? Самая прыгожая і самая светлая. Родная вёска – гэта наш дом, дзе самае высокае неба і самыя духмяныя кветкі. Родная вёска – твае карані, матуліна песня, шчырыя і спагадлівыя людзі. Тут заўсёды светла і добра, ёсць вера і надзея, падтрымка і дапамога. І менавіта сюды, у родную вёсачку, імкнецца наша душа.

У вёсцы Саланое адбылося свята «Куточак, сэрцу дарагі», якое арганізавала загадчыца сельскага клуба Мільча Валько Таццяна Іванаўна.
Амаль усе жыхары, а таксама і госці вёскі Саланое, сабраліся ў парку, дзе па традыцыі, праходзіла свята.
Пачалося яно вось з такіх мілагучных слоў:
Хто ніколі не бачыў,
як сонца ўстае
І ў блакітнай рачулцы купаецца,
Як бялюсенькі бусел гняздо
сабе ў’е
І рамонкі расой умываюцца.
Хто ніколі ні чуў, як пяе
салавей,
І ў нябёсах жаўрук заліваецца,
Як зялёныя конікі звіняць
у траве,
Няхай хуценька ў вёску
збіраецца.
Пасля вершаў гучала песня «Беларускі край» у выкананні Аксючыц Крысціны
Адкуль жа пайшла назва вёскі Саланое? Ёсць такое паданне: «Было гэта вельмі даўно. Кахаліся хлопец з дзяўчынаю, але бацькі не дазвалялі. Аднойчы пайшла гэтая дзяўчына на дарогу, села на камень і плакала ўсю ноч, а з усходам сонейка, чуць золак, сканала. А камень той пакрыўся соллю. Так і пайшла назва вёскі – Саланое.
Мінулае… Яно ніколі не праходзіць бясследна. Асабліва,калі гэта мінулае –вайна. 70 год адлічыў час пасля заканчэння крывавай бітвы. Але засталіся – суровая праўда, боль і памяць. Памяць нашай зямлі.
Помнік у парку вёскі Саланое ўзведзены ў 1967 г. на сродкі калгаса ў гонар загінуўшых у гады Вялікай Айчыннай вайны ў час бою за вызваленне вёскі і ў гонар загінуўшых на фронце.
Праз 10 год, у 1977 годзе, вакол помніка былі пасаджаны дрэўцы ў форме пяцікутнай зоркі роднымі і блізкімі загінуўшых і жыхарамі навакольных вёсак.
Дзеці ўсклалі кветкі да помніка. Котава Аксана выканала песню «Агеньчык», Валько Улад прачытаў верш «Ветэраны», група дзяўчат (Аксючыц Крысціна, Місун Паліна, Шышла Насця, Сімак Ангеліна) станцавалі танец «Смуглянка»
Сёння,і ва ўсе часы,галоўнае багацце вёскі – людзі! Самая старэйшая жыхарка вёскі – Камінская Ніна Емяльянаўна, якой споўнілася 87 год.
Для яе гучала песня ў выкананні вакальнага гурта «Вернісаж».
Самага меньшага жыхара нашай вёскі Гаранiна Максiма, якому ў гэтым годзе спаўняецца 6 год, віншаваў Аксючыц Ілля. Таксама песняй.
З вялікім задавальненнем хочацца расказаць пра жыхароў вёскі, якія ў гэтым годзе адзначаюць свой 75-гадовы юбілей.
Гэта: Чарняўская Ніна Іосіфаўна, Падгайская Рэгіна Баляславаўна, Машонскі Аляксандр Ігнацьевіч, Машонская Марыя Іванаўна.
Свой 65-гадовы юбілей у красавіку адзначыла Шульга Лілія Дзмітрыеўна, а 55 год – Усачова Валянціна Леанідаўна. Шушкевіч Тамара Мікалаеўна сёлета святкуе свой 60-гадовы юбілей.
Свой 25 гадовы юбілей у гэтым годзе адзначае Гараніна Ксенія Мікалаеўна.
Для юбіляраў гучалі песні «Зязюля», «Рэчка каламутна», » Трактарыстка» у выкананні вакальнага гурта (Адамовіч Святланы, Аксючыц Таццяны, Бяльковіч Ірыны, Цэгалка Марыі, Войніч Маргарыты, Місун Алены, Цэгалка Ірыны), «Каханая», «Маці» у выкананні Корсака Віталя.
Дэбютантамі свята сталі Валько Слава і Герасімовіч Паліна, выканаўцы песні «А ты мяне любіш?».
Рукі матулі – хіба можна што-небудзь з імі параўнаць? Як толькі дзіця пачынае разумець наваколле, яно бачыць перад сабой рукі сваёй матулі, якія застаюцца ў памяці на ўсё жыццё. А хто ведае – колькі бяссонных начэй і трывожных дзён зведалі гэтыя рукі? Гэта ведае толькі маці.
Самыя найлепшыя віншаванні – жанчынам-маці нашай вёсачкі. Прагучала песня «Мама» у выкананні дзіцячага гуртка «Іскрынка».
Усё ёсць у нашай вёсцы: гісторыя, сённяшні дзень. Ёсць і любоў, якая дапаможа вёсцы стаць яшчэ прыгажэйшай. Бо без любві кожнага жыхара да сваёй вёскі яна ніколі не будзе патанаць у кветніках, не будзе беражліва захоўваць сваю спадчыну, не стане сучаснай. Вёска Саланое вельмі прыгожая вёсачка. Вуліцы чыстыя, утульныя. Усе падворкі дагледжаныя і квітнеючыя.
Найлепшай сядзібай стала падвор’е Курьяновічаў – Івана Яўгеньевіча і Ірыны Аляксандраўны.
Можна бясконца гаварыць пра нашу вёску,пра тутэйшых жыхароў,нястомных працаўнікоў,любячых матуль і жонак,здатных гаспадынь і адмысловых гаспадароў,але нельга не сказаць яшчэ пра адну адметнасць нашых вяскоўцаў – іх самабытны талент, любоў да духоўнай спадчыны бацькоў.
Хай нашы мары ўсе
збываюцца,
Хай суседзі і сябры
усміхаюцца,
Алёна МІСУН

У вёсцы Саланое адбылося свята «Куточак, сэрцу дарагі», якое арганізавала загадчыца сельскага клуба Мільча Валько Таццяна Іванаўна.

Амаль усе жыхары, а таксама і госці вёскі Саланое, сабраліся ў парку, дзе па традыцыі, праходзіла свята.

Пачалося яно вось з такіх мілагучных слоў:

Хто ніколі не бачыў, як сонца ўстае

І ў блакітнай рачулцы купаецца,

Як бялюсенькі бусел гняздо сабе ў’е

І рамонкі расой умываюцца.

Хто ніколі ні чуў, як пяе салавей,

І ў нябёсах жаўрук заліваецца,

Як зялёныя конікі звіняць у траве,

Няхай хуценька ў вёску збіраецца.

Пасля вершаў гучала песня «Беларускі край» у выкананні Аксючыц Крысціны

Адкуль жа пайшла назва вёскі Саланое? Ёсць такое паданне: «Было гэта вельмі даўно. Кахаліся хлопец з дзяўчынаю, але бацькі не дазвалялі. Аднойчы пайшла гэтая дзяўчына на дарогу, села на камень і плакала ўсю ноч, а з усходам сонейка, чуць золак, сканала. А камень той пакрыўся соллю. Так і пайшла назва вёскі – Саланое.

Мінулае… Яно ніколі не праходзіць бясследна. Асабліва,калі гэта мінулае –вайна. 70 год адлічыў час пасля заканчэння крывавай бітвы. Але засталіся – суровая праўда, боль і памяць. Памяць нашай зямлі.

Помнік у парку вёскі Саланое ўзведзены ў 1967 г. на сродкі калгаса ў гонар загінуўшых у гады Вялікай Айчыннай вайны ў час бою за вызваленне вёскі і ў гонар загінуўшых на фронце.

Праз 10 год, у 1977 годзе, вакол помніка былі пасаджаны дрэўцы ў форме пяцікутнай зоркі роднымі і блізкімі загінуўшых і жыхарамі навакольных вёсак.

Дзеці ўсклалі кветкі да помніка. Котава Аксана выканала песню «Агеньчык», Валько Улад прачытаў верш «Ветэраны», група дзяўчат (Аксючыц Крысціна, Місун Паліна, Шышла Насця, Сімак Ангеліна) станцавалі танец «Смуглянка»

Сёння,і ва ўсе часы,галоўнае багацце вёскі – людзі! Самая старэйшая жыхарка вёскі – Камінская Ніна Емяльянаўна, якой споўнілася 87 год.

Для яе гучала песня ў выкананні вакальнага гурта «Вернісаж».

Самага меньшага жыхара нашай вёскі Гаранiна Максiма, якому ў гэтым годзе спаўняецца 6 год, віншаваў Аксючыц Ілля. Таксама песняй.

З вялікім задавальненнем хочацца расказаць пра жыхароў вёскі, якія ў гэтым годзе адзначаюць свой 75-гадовы юбілей.

Гэта: Чарняўская Ніна Іосіфаўна, Падгайская Рэгіна Баляславаўна, Машонскі Аляксандр Ігнацьевіч, Машонская Марыя Іванаўна.

Свой 65-гадовы юбілей у красавіку адзначыла Шульга Лілія Дзмітрыеўна, а 55 год – Усачова Валянціна Леанідаўна. Шушкевіч Тамара Мікалаеўна сёлета святкуе свой 60-гадовы юбілей.

Свой 25 гадовы юбілей у гэтым годзе адзначае Гараніна Ксенія Мікалаеўна.

Для юбіляраў гучалі песні «Зязюля», «Рэчка каламутна», » Трактарыстка» у выкананні вакальнага гурта (Адамовіч Святланы, Аксючыц Таццяны, Бяльковіч Ірыны, Цэгалка Марыі, Войніч Маргарыты, Місун Алены, Цэгалка Ірыны), «Каханая», «Маці» у выкананні Корсака Віталя.

Дэбютантамі свята сталі Валько Слава і Герасімовіч Паліна, выканаўцы песні «А ты мяне любіш?».

Рукі матулі – хіба можна што-небудзь з імі параўнаць? Як толькі дзіця пачынае разумець наваколле, яно бачыць перад сабой рукі сваёй матулі, якія застаюцца ў памяці на ўсё жыццё. А хто ведае – колькі бяссонных начэй і трывожных дзён зведалі гэтыя рукі? Гэта ведае толькі маці.

Самыя найлепшыя віншаванні – жанчынам-маці нашай вёсачкі. Прагучала песня «Мама» у выкананні дзіцячага гуртка «Іскрынка».

Усё ёсць у нашай вёсцы: гісторыя, сённяшні дзень. Ёсць і любоў, якая дапаможа вёсцы стаць яшчэ прыгажэйшай. Бо без любві кожнага жыхара да сваёй вёскі яна ніколі не будзе патанаць у кветніках, не будзе беражліва захоўваць сваю спадчыну, не стане сучаснай. Вёска Саланое вельмі прыгожая вёсачка. Вуліцы чыстыя, утульныя. Усе падворкі дагледжаныя і квітнеючыя.

Найлепшай сядзібай стала падвор’е Курьяновічаў – Івана Яўгеньевіча і Ірыны Аляксандраўны.

Можна бясконца гаварыць пра нашу вёску,пра тутэйшых жыхароў,нястомных працаўнікоў,любячых матуль і жонак,здатных гаспадынь і адмысловых гаспадароў,але нельга не сказаць яшчэ пра адну адметнасць нашых вяскоўцаў – іх самабытны талент, любоў да духоўнай спадчыны бацькоў.

Хай нашы мары ўсе збываюцца,

Хай суседзі і сябры усміхаюцца,

Алёна МІСУН

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
Яндекс.Метрика 131 queries