Шлях Перамогі

Вилейская районная газета

Нашы кветкі ў вянок да п’едэсталу

Важны акцэнт у выхаваўчай рабоце Нарацкай сярэдняй школы зроблены на правядзенне мерапрыемстваў, накіраваных на выхаванне патрыятызму, пачуцця ўдзячнасці і павагі да старэйшага пакалення, якое адстаяла незалежнасць Радзімы. І адным з іх, прысвечаным святкаванню 70-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне, стаў фестываль-конкурс мастацтва дзяцей і моладзі “Вянок славы”.

Вучні нашай школы сталі яго актыўнымі ўдзельнікамі.
У сакавіку на “Уроках памяці” вучні 1-11 класаў з вуснаў класных кіраўнікоў атрымалі поўную інфармацыю аб правядзенні фестывалю, народных традыцыях, ушанаваннях памяці продкаў (догляд могілак, іх упрыгожванне, святкаванне Дзядоў, Радуніцы і Дня Перамогі).
А з пачатку красавіка ў Нарацкай школе ладзіцца агляд індывідуальных творчых работ вучняў «Свята Перамогі вачыма дзяцей». У адной намінацыі прадстаўлена дэкаратыўна-прыкладное мастацтва, у другой – малюнак. На выставе “70 – годдзю Вялікай Перамогі прысвячаецца” – 70 малюнкаў і больш за 150 вырабаў,выкананых у разнастайных тэхніках. Сваё майстэрства вучні 1-11 класаў прадэманстравалі ў выяўленчым мастацтве, мастацкай вышыўцы, нітачным дызайне, бісерапляценні, мадэляванні, разьбе па дрэве. Не дзіўна, што пэўная частка работ мае ваенную тэматыку. Гэта ў сваю чаргу сугучна з мэтамі мерапрыемства, прысвечанага 70-годдзю Вялікай Перамогі. Цікавымі работамі парадавалі вучні 1 класа пад кіраўніцтвам класнага кіраўніка Баран Л. І. Творчасць вучняў 9 класа на выставе спалучае творчы палёт фантазіі і майстэрства. Арыгінальныя вырабы прадставілі на агляд выхаванцы аб’яднанняў па інтарэсах “Мастацтва рукадзелля” і “Ракетамадэлявання”. Усе работы навучэнцаў выкананы з густам. Падоўгу можна стаяць каля кожнага экспаната.
Для маладога пакалення вельмі важна захаваць у памяці тое, што мы ведаем пра вайну. Усе вучні і настаўнікі школы сталі ўдзельнікамі свята «Зямны паклон вам, героі вайны». Кожны клас усклаў свой вянок да помніка землякам, загінуўшым у гады Вялікай Айчыннай вайны.
Фестываль-конкурс мастацтва дзяцей і моладзі “Вянок славы” працягваецца.
Наталля БЕРНЯКОВІЧ,  намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
Яндекс.Метрика 170 queries