Шлях Перамогі

Вилейская районная газета – свежие и интересные новости

На Вілейшчыне адзначылі сумленную працу даяркі і жывёлавода

«Наш жывёлавод» – такую назву носіць прафсаюзная акцыя, што стартавала  сёлета ўпершыню і пра якую хочацца расказаць. Назва гаворыць сама за сябе: у цэнтры ўвагі – жывёлавод з яго клопатамі, праблемамі і дасягненнямі. Пра тое, што гэта за акцыя, мы папрасілі расказаць старшыню раённага камітэта прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Леаніда РАДЗЕВІЧА.

DSCF0521

– Праграмай сацыяльна-эканамічнага развіцця нашай краіны на 2016–2020 гады асаблівая ўвага надаецца развіццю жывёлагадоўлі і яе мяса-малочнага комплексу. Не сакрэт, што гэта галіна прыносіць асноўную частку таварнай прадукцыі ў сельскай гаспадарцы. У мэтах далейшага стымулявання працы жывёлаводаў, павышэння эфектыўнасці вытворчасці, актывізацыі дзейнасці працоўных калектываў і праводзіцца намі акцыя «Наш жывёлавод», якая пачалася ў зімова-стойлавы перыяд.

DSCF0512

– Значыць, яе мэта – заўважыць і адзначыць сумленную працу даяркі ці жывёлавода на кожнай ферме, у кожнай гаспадарцы?

– Так. Па ўзгадненні з кіраўніцтвам гаспадарак,  прафкамамі, загадчыкамі фермаў мы выбіраем дастойных людзей. І няхай сабе вынікі іх працы не ўражваюць лічбамі, але сціплыя людзі робяць сваю  справу старанна і сумленна. Я і спецыялісты ўпраў-лення сельскай гаспадаркі і харчавання выязджаем у гаспадаркі, на фермы і комплексы і ўрачыста ўручаем лепшым жывёлаводам падарункі ці грашовыя прэміі ад райкама прафсаюза. Гучаць падзячныя словы, цёплыя віншаванні, пажаданні новых поспехаў. Канешне ж,людзі рады такой ацэнцы іх працы. Немалаважна, што падчас такіх сустрэч мы гутарым з працоўнымі калектывамі, адказваем на пытанні людзей, занатоўваем іх прапановы і пажаданні. Закранаем не толькі вытворчыя пытанні, але і шчыра гутарым пра жыццё. Лічу, што такія  сустрэчы надзвычайна важныя і для нас, і для працаўнікоў ферм і комплексаў.

DSCF0509

DSCF0507

– Вы пабывалі з віншаваннямі ўжо ў многіх гаспадарках?

– У большай палове МТФ і комплексаў раённых гаспадарак. Зімова-стойлавы перыяд ідзе, і мы наведваемся літаральна ўсюды. Такім чынам,цяпер падзяку пачуюць тыя, хто сумленна шчыруе ў жывёлагадоўчай галіне, а земляробы, як вядома, будуць традыцыйна адзначаны ў час  пасяўной, уборачнай кампаній. Важна, каб кожны сумленны працаўнік, які штодзённа робіць сваю няпростую  адвечную справу, пачуў наш агульны «дзякуй».

DSCF0527

– Згодна з Вамі, Леанід Яўгенавіч. Дзякуй за гутарку. І няхай стане добрая справа традыцыяй!

Гутарыла Ірына БУДЗЬКО.
Фота Аляксея КАМІНСКАГА

DSCF0524

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
НОВОСТИ РУБРИКИ
Яндекс.Метрика 44 queries