Шлях Перамогі

Вилейская районная газета – свежие и интересные новости

На Сёмухе ў Любані выбралі лепшую нявесту

На Вілейшчыне Сёмуха адзначаецца ўжо ў чатырнаццаты раз. У мінулым годзе яе праводзілі ў аграгардку Ілья, а сёлета свята прыняла Любань.

Святкаванне пачалося з абраду “ваджэнне куста” у выкананні дзяўчат з Куранецкага сельскага Дома культуры. Яны вадзілі карагоды вакол “куста” − дзяўчыны, упрыгожанай кляновымі галінакам, − і спявалі сёмушныя песні. Далей дзяўчаты правялі абрады “завіванне бярозкі” і “кумленне”− звязалі разам верхавіны маладых бярозак, каб атрымалася своеасаблівая арка і потым праходзілі парамі праз гэтую арку, куміліся і абменьваліся вянкамі.

Прадоўжылася мерапрыемства на святочнай пляцоўцы, дзе словамі віншавання да любанцаў звярнуліся начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Вілейскага раённага выканаўчага камітэта Сяргей Фёдаравіч Паўлоўскі, старшыня Любанскага сельскага выканаўчага камітэта Юлія Аляксандраўна Алянцэвіч і настаяцель храма Сабора Беларускіх Святых, протаіярэй Ігар Дражын.

Далей распачаўся конкурс на лепшую нявесту “Я – нявеста”. У конкурсе прынялі ўдзел пяць дзяўчын. Удзельніцы конкурсу пазмагаліся ў трох этапах. У першым этапе кожная нявеста павінна была прадставіць сябе і свой вясельны вобраз, у другім – падрыхтаваць падарунак будучай свякрові, а ў трэцім – прадэманстраваць веды вясельнай абраднасці. Пераможцам конкурсу стала Алена Святоха.

Свята прадоўжылася канцэртнай праграмай.

Таксама для гасцей мерапрыемства працавалі дзіцячыя атракцыёны, гандлёвыя рады, выставы-продажы вырабаў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Крывасельскага і Нарачанскага сельскіх Дамоў культуры, Вілейскага Дома рамёстваў.

Традыцыйным завяршэннем свята Сёмуха стала падвядзенне вынікаў раённага агляду-конкурсу на лепшую арганізацыю культурна-дасугавых праграм “Краіна мая, радасць мая, песня мая дарагая”. У гэтым годзе журы адзначыла культурна-дасугавыя праграмы Вілейскага Цэнтра эстэтычнага выхавання, Даўгінаўскага, Людвіноўскага і Вязынскага сельскіх Дамоў культуры, а таксама Іжскага сельскага клубу.

ГУК “Цэнтралізаваная клубная сістэма Вілейскага раёна”/Фота аўтара

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
Яндекс.Метрика 31 queries