Шлях Перамогі

Вилейская районная газета – свежие и интересные новости

На полі ля вёскі Клоўсі кіпела работа – працаўнікі СУП «Усходні-агра» сеялі кукурузу

Сёлетняя вясна далёка не з простых – то холадам палохае, то дажджом, а то і ўвогуле снегам… Хочацца верыць, гэтыя штукарствы ёй ужо надакучылі, і па-сапраўднаму майскае надвор’е – цёпла-лагоднае – дасць магчымасць сельскім рупліўцам управіцца з тэрміновымі веснавымі работамі. З імі, як вядома, марудзіць нельга, бо нават дзеці ведаюць, што веснавы дзень год корміць.

Лагодным сонечным ранкам на полі ля вёскі Клоўсі кіпела работа – працаўнікі СУП «Усходні-агра» сеялі кукурузу.

DSCF4232
Механізатары СУП «Усходні-агра» Віталь Баслык і Мікалай Крот

– Ужо большая частка запланаванага пасеяна, – растлумачыў аграном гаспадаркі Аляксандр Ярашонак. – Вынікі былі б лепшымі, каб на некаторых палях літаральна не стаяла вада – не ўлезці з тэхнікай. Цяпер вось, спадзяёмся, дачакаліся добрага надвор’я, нашы палеткі падсохнуць. Галоўныя нашы клопаты цяпер – развозка арганікі і падрыхтоўка глебы пад сяўбу.

Механізатары Віталь Баслык і Мікалай Крот у сваёй справе не навічкі. За гады працы на зямлі навучыліся падладжвацца да любых кліматычных умоў. Вось і сёлетняя не самая простая для палявых работ вясна для іх не штосьці анамальнае. Бывала, адзначаюць, за практыку рознае.  А сапраўдны працаўнік на тое і земляроб,  каб умець падладзіцца да самага, здавалася б,  непрадказальнага ад нябеснай канцылярыі і зрабіць сваю справу своечасова і кваліфікавана. Вось і гэта часовая нязручнасць – вада на палетках – пераадолеецца, бо ўсё на гэтай зямлі разумна і мудра. А што выпадаюць нейкія выпрабаванні, дык на тое ж яно і жыццё…

– Звычайныя веснавыя клопаты, – нібыта падвёў рысу пад размовай Аляксандр Ярашонак. – Галоўнае – прафесіяналізм і старанне людзей. Вось і Мікалай Крот з Віталем Баслыком з кагорты надзейных спецыялістаў, якім можна даверыць любую сур’ёзную справу. Вопытныя, вось і з «царыцай» палёў працуюць далёка не першы год. Тэхніку сваю да пасяўной падрыхтавалі належным чынам, каб працаваць без прастояў і рамонтаў. І гэта надзвычайна важна.

Згодна з аграномам, прафесіяналізм і гаспадарлівасць сапраўды вельмі  важныя характарыстыкі для кожнага з нас.  А для земляробаў асабліва, бо ім наканавана высакароднае – даваць хлеб надзённы.

І зноў завяліся трактары на полі ля Клоўсяў, дзе праз пэўны адрэзак часу пацягнецца да сонца кукуруза.

Ірына БУДЗЬКО.
Фота Аляксея КАМІНСКАГА.

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
НОВОСТИ РУБРИКИ
Яндекс.Метрика 44 queries