Шлях Перамогі

Вилейская районная газета

Купалье в д.Мильча

Кожны год з надыходам доўгіх летніх дзён ў Беларусі святкуюць Купалле. Убачыць гэта можна ў розных мясцовасцях і куточках Беларусі.

Вось і ў нашай вёсцы Мільча стала добрай традыцыяй святкаваць Купалле.
6 ліпеня ў 9 гадзін вечара жыхары і госці нашай вёскі сабраліся каля Мільчанскага сельскага клуба.
Спачатку перад гледачамі дзяўчаткі звілі купальскія вяночкі, якія па традыцыі кідаюцца ў ваду.
Многа цудоўных нумароў выканалі нашы дзеткі: Сачыўка Яўгенія, Аксючыц Крысціна, Сімак Вераніка і Ангеліна, Шышла Насця, Місун Паліна,Лютава Аня, Котава Аксана, Сідзельнікава Таня, Адамовіч Надзя, Корчык Саша.
Вакальны гурт Мільчанскага сельскага клуба выканаў песні “Зязюля”, “Рэчка каламутна”.
Не абышлося свята без гумару: Войніч Маргарыта і Чарняўскі Віктар выканалі сцэнку “ У доктара”, Аксючыц Таццяна выступіла з гумарэскай “Віцюша”.
А потым з’явіліся галоўныя героі Купалля: Купалінка і Купаліш (Місун Таццяна і Статкевіч Улад). Яны пачаставалі гледачоў свята караваем – сімвалам будучага ўраджаю, па традыцыі акрапілі купальскай вадой,бо здаўна людзі верылі, што яна, таксама як і агонь, у купальскую ноч валодае вялікай сілай. А яшчэ Купалінка з Купалішам распавядалі пра павер’е, быццам у купальскую ноч а дванадцатай гадзіне ў самым глухім месцы ляснога гушчару зацвітае Папараць-кветка. Хто яе падсцеражэ і схопіць агеньчык, той стане празарлівы і будзе разумець гаворку дрэў, траў, звяроў, а зямныя нетры адкрыюць яму свае скарбы.
Ну, і як вядома, самым важным момантам з’яўляецца распальванне купальскага вогнішча.
Сонца ўжо паціху хілілася да заходу, але вакол вогнішча яшчэ доўга вадзілі карагоды, спявалі песні,весяліліся людзі.
Хочацца падзякаваць загадчыку сельскага клуба нашай вёскі Мільча Таццяне Валько за добры настрой, за арганізацыю прыгожага свята Купалля, за далучэнне дзяцей да беларускіх народных традыцый і абрадаў.
Алёна МІСУН, ад імя жыхароў в. Мільча.
Фота прадастаўлена аўтарам

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
Яндекс.Метрика 132 queries