Шлях Перамогі

Вилейская районная газета

Культработнікі аг. Ерхі правялі літаратурна-музычную кампазіцыю «Я перад вамі з памяццю сваёй»

Сёлетні май для нас усіх адметны – ён сямідзясяты пераможны. Колькі цікавых і хвалюючых мерапрыемстваў прайшло ў раёне! Вось і мы, культработнікі аграгарадка Ерхі, правялі літаратурна-музычную кампазіцыю «Я перад вамі з памяццю сваёй».

Пачалося мерапрыемства з урачыстасці ля помніка загінуўшым у тую страшную вайну. Было да слёз хвалююча, калі  наш шаноўны ветэран Іпаліт Аляксандравіч Хаванскі расказваў пра перажытае. А на яго лёс выпала многае. Хаванскі мужна змагаўся з ворагам у сёмай артылерыйскай дывізіі сорак сёмай цяжкай  мінамётнай брыгады разведчыкаў. Адважны салдат узнагароджаны медалямі «За адвагу»,  «За перамогу над Германіяй». Перамогу сустрэў у Чэхаславакіі. Трэба было бачыць, з якой цікавасцю  слухалі Іпаліта Аляксандравіча школьнікі,  з якім хваляваннем уручалі яму кветкі, фатаграфаваліся з франтавіком!
А затым мерапрыемства прадоўжылася ў мясцовым клубе, дзе прысутным былі прадстаўлены выстава кніг пра вайну, фотаздымкі тых грозных гадоў. Вядучымі свята былі мы, аўтар гэтых радкоў і загадчык клуба Марына Юркевіч. У зале сабраліся прадстаўнікі розных пакаленняў, і ўсіх тое, што адбывалася, кранала. Вучні Людвіноўскай сярэдняй школы Шастапалава Ксенія, Блін Таццяна, Лыка Маргарыта, Жукава Паліна, Колесава Паліна, Юркевіч Вікторыя, Пагуда Ганна, Кайданік Анастасія, Рогач Даніла, Бугай Аляксандр, Пагуда Аляксей сталі актыўнымі ўдзельнікамі свята. Знайшлі час і выступілі перад прысутнымі старшыня Крывасельскага сельскага Савета Ірына Супрановіч, дэпутат Таццяна Лукошка, ідэолаг мясцовай  гаспадаркі Ірына Шупенька. Дапамаглі прызамі і ўвагай да нас старшыня  раённага аддзялення Чырвонага Крыжа Святлана Лях, хораша спявалі і зладзілі вельмі смачны салодкі стол мясцовыя жанчыны Вольга Фірс, Тамара Прыткова, Алена Петрыкевіч.
Вайна. Пра яе можна гаварыць бясконца. З болем, жалем і вялікай удзячнасцю тым, каму выпала жыць у той страшны час. Мы памятаем іх і шануем. Вось і напярэдадні вялікага майскага свята мы наведалі надзвычайна цікавых людзей: Ніну Іванаўну Запіляй з вёскі Арпа і Алену Мартынаўну Норка, ураджэнку вёскі Грыгаркі, якая зараз жыве ў Губах. Гэтым жанчынам у страшны ваенны час выпала ў дзіцячым узросце трапіць на нямеччыну, дзе яны зведалі і цяжкую працу, і голад. І цяпер, праз столькі дзясяткаў гадоў, усё перажытае яны ўзгадваюць са слязьмі.
А як не прыгадаць і гэту гісторыю, якую мясцовыя жыхары добра ведаюць. Непадалёк ад Ерхаў калісьці быў хутар Сіроты, дзе жыла сям’я  Хомічаў. 22 ліпеня сорак другога года сюды прыехалі фашысты, сталі дапытвацца пра  партызанаў. Так і не даведаўшыся нічога, сям’ю сагналі ў хату і спалілі. У жывых пашчасціла застацца толькі 17-гадоваму сыну, які зусім нядаўна памёр, толькі крыху не дажыўшы да свайго васьмідзясяцігоддзя.
Сем дзясяткаў гадоў мірнага жыцця. Мы дзякуем за іх нашым ветэранам. І заклікаем моладзь: беражыце мір, за які нашы продкі заплацілі дарагую цану.
Жанна АНДРЫЕЎСКАЯ, бібліятэкар Ерхаўскай сельскай бібліятэкі.
Фота прадастаўлены аўтарам

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
Яндекс.Метрика 170 queries