Шлях Перамогі

Вилейская районная газета

Калядныя святы ў Любанскім дзіцячым садку

Як весела праводзяць гэтыя прыгожыя зімовыя святы дзеткі і выхавацелі Любанскага дзіцячага садка, расказала выхавацель гэтай установы Людміла УДОД:

– У адзін з калядных дзён выхаванцы і калектыў Любанскага дзіцячага сада сабраліся ў святочна прыбранай зале каля шчодра накрытага стала, які дапамаглі падрыхтаваць бацькі нашых дзетак, каб адзначыць Калядкі. Шмат гасцей завітала на свята. Дабрабыту і багатага ўраджаю жадала Каза, варажыла і весяліла ўсіх Цыганка, забаўляў Мядзведзь, спявалі, вадзілі карагоды, ладзілі гульні калядоўшчыкі. Залівісты дзіцячы смех, сакавітая беларуская мова, народныя мелодыі поўнілі залу. А якое святочнае асяроддзе стваралі яркія народныя строі! Святу цесна было ў музычнай зале, і пайшлі калядоўшчыкі пад каляднай зоркай з песнямі і танцамі па вуліцах Любані.

Спачатку завіталі ў адміністрацыю ААТ «Новая Любанія». Гаспадары з цікавасцю слухалі песні, удзельнічалі ў гульнях, вадзілі карагоды. Потым калядоўшчыкі весялілі працаўнікоў Любанскага сельвыканкама. Жаданымі гасцямі былі самадзейныя артысты ва ўрачэбнай амбулаторыі. Напрыканцы крыху стомленыя, але бадзёрыя маленькія выступоўцы павіншавалі з Калядамі вучняў і калектыў сярэдняй школы. «Весяліла ўсіх яна – Каляда», – падпявалі прысутныя.

Падрыхтавала Ірына БУДЗЬКО

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
Яндекс.Метрика 145 queries