Шлях Перамогі

Вилейская районная газета

Юныя сябры дарожнага руху

Шмат гадоў на базе Ільянскай сярэдняй школы імя А.А. Грымаця працуе цікавы гурток «Юныя інспектары дарожнага руху» пад кіраўніцтвам аўтара гэтых радкоў.

Праграма гуртка распрацавана для правядзення заняткаў з дзецьмі ва ўзросце ад 11 да 14 гадоў. Асноўная мэта – набыццё ведаў па правілах дарожнага руху і паводзінах на вуліцы і дарозе.

Наяўнасць ў школе спе­цыяльна абсталяванага класа дазваляе пры навучанні дзяцей выкарыстоўваць перадавыя інавацыйныя тэхналогіі з прымяненнем камп’ютарных, тэле-, відэа- і аўдыёпраграм, магнітнай дошкі і іншай вучэбна-матэрыяльнай базы – усё гэта ў комплексе з практычнымі заняткамі стварае спрыяльныя ўмовы для атрымання глыбокіх і трывалых ведаў, замацавання практычных навыкаў бяспечнага ўдзелу ў дарожным руху.
Штогод каманда школы з’яўляецца пераможцай раённай алімпіяды па правілах дарожнага руху. Таксама на базе школы дзейнічае атрад “Юныя сябры міліцыі”, які сумесна з інспектарамі ДАІ праводзіць і ўдзельнічае ў акцыях “Флікер”, “Увага, дзеці!”, “Бяспечныя канікулы”, “Скрыжаванне” (правядзенне практычных заняткаў з вучнямі па вывучэнні правіл прымянення светлаадлюстроўваючых элементаў), распрацоўваюць бяспечныя маршруты пешаходнага руху.

Падчас удзелу ў конкурсе “Лепшы школьны аўтобус” юныя інспектары не толькі паказалі свае веды па правілах дарожнага руху, але стварылі буклет і нават брашуру па правілах перавозкі і паводзін у школьным аўтобусе.

Гурткоўцы кожны месяц абнаўляюць інфармацыю на стэндзе “Пусть дорога будет доброй!”, у якой адлюстроўваюць навіны школьнага жыцця і сваю гурткавую работу. Напрыканцы навучання яны дасканала ведаюць правілы дарожнага руху, спраўна прымяняюць іх у паўсядзённым жыцці, праводзяць гутаркі, практычныя заняткі, квэсты па прававым выхаванні і павышэнні ўзроўню сацыяльнай і прававой абароны сярод малодшых школьнікаў, а таксама выпрацоўваюць імкненне жыць па законах бяспекі, гатоўнасць абараніць сябе і іншых у надзвычайных сітуацыях.

Алена АКУЛІЧ, кіраўнік гуртка “Юныя інспектары дарожнага руху”

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
Яндекс.Метрика 145 queries