Педагагічны калектыў установы адукацыі “Ільянскі дзяржаўны аграрны каледж” надае вялікую увагу якасці падрыхтоўкі навучэнцаў па спецыяльнасцях “Ветэрынарная медыцына” і “Заатэхнія”. Педагогі каледжа ў сваёй прафесійнай дзейнасці імкнуцца выкарыстоўваць не толькі традыцыйныя формы і метады навучання, але і актыўна выкарыстоўваюць інавацыйныя падыходы да выкладання вучэбных дысцыплін прафесійнага кампанента як у вучэбнай, так і ў пазакласнай рабоце. Адной з эфектыўных форм абуджэння цікавасці навучэнцаў да выкладання прафесійных вучэбных дысцыплін з’яўляюцца алімпіяды па гэтых дысцыплінах.
Сведчанне гэтаму – актыўны удзел навучэнцаў 203 вучэбнай групы ветэрынарнага аддзялення ў алімпіядзе па вучэбнай дысцыпліне “Ветэрынарная фармакалогія” , якую праводзіла для навучэнцаў 2-га курса малады выкладчык Разукевіч Святлана Уладзіміраўна, якая ў мінулым таксама была навучэнкай каледжа. Удзельнікам алімпіяды яна прапанавала сто пытанняў амаль па ўсіх раздзелах вучэбнай праграмы па фармакалогіі.
Праверыць узровень сваіх ведаў і пацвердзіць яго пажадалі навучэнцы 203 вучэбнай групы Адамовіч Анастасія, Гілеўскі Мікіта, Лапардзіна Паліна, Паўловіч Павел, Пагрыбнічэнка Уладзіслаў, Станкевіч Аляксандр, Хабібуліна Наталля, Счасны Юрый, Шынкевіч Паліна. Гэта бадай, самыя высокаматываныя навучэнцы ў групе, зацікаўлення ў набыцці прафесійных ведаў, уменняў і навыкаў. Па іх словах, заданні былі не самымі лёгкімі, але яны дазволілі рэальна ацаніць свае вучэбныя дасягненні, выявіць прабелы ў ведах, з’арыентавацца на тых пытаннях, якія патрабуюць дадатковай самастойнай работы.
Навучэнцы ацанілі станоўча такую форму работы па вучэбнай дысцыпліне і выказалі падзяку выкладчыку за змястоўна і цікава праведзенае мерапрыемства.
А.А.РЫСЕВЕЦ, куратар 203 вучэбнай групы ветэрынарнага аддзялення УА “Ільянскі дзяржаўны аграрны каледж”.