Шлях Перамогі

Вилейская районная газета

Хвіліну адпачынку на жніве работнікам «Новая Любанія» падаравалі куранецкія артысты

Улетку ў работнікаў сельскагаспадарчай галіны надыходзіць, мабыць, самы цяжкі і адказны этап, своеасаблівы вынік цэлага года працы — уборачная страда. Ад зладжанай працы сельгасработнікаў залежыць якасць і колькасць ураджаю. Але сярод гарачых будняй, трэба знаходзіць месца і адпачынку, хаця б на некалькі хвілін.

Таму, паўнавартасна адпачыць у працоўны дзень хлебаробам ААТ «Новая Любанія» дапамаглі работнікі культуры Куранецкага сельскага Дома культуры, выступіўшы перад працаўнікамі мехмайстэрні і зернатока з міні-канцэртнай праграмай пад назвай «Песні мы для Вас спяваем і ўраджай праслаўляем».

Кожная гадзіна для работнікаў уборачнай страды дарага, таму выступленне самадзейных артыстаў доўжылася нядоўга. Але і гэтага было дастаткова – прысутныя працаўнікі атрымалі ад песен зарад станоўчай энэргіі, бадзёрасці, паднялі дух і настрой. У іх гонар прагучалі песні ў выкананні ўдзельнікаў дзіцячага фальклорнага гурта “Дзіва” Куранецкага сельскага Дома культуры.

Развітваючыся, вядучая праграмы Наталля Дзік пажадала працаўнікам гаспадаркі, каб праца спорылася, жіво праходзіла лёгка і зладжана, а надвор’е толькі цешыла.

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
Яндекс.Метрика 148 queries