Вечар мінулай суботы ў Шылавіцкім сельскім Доме культуры быў па-сапраўднаму святочным: тут ладзілася канцэртная праграма «Зімовая мелодыя», удзельнікамі якой сталі аматарскія калектывы Вілейшчыны.

Ва ўтульнай зале мясцовай установы культуры сабраліся ўсе тыя сяльчане, хто неабыякавы да музыкі, песні, трапнага слова, жартаў. А яшчэ – хто цэніць і любіць творчасць вілейскіх артыстаў, нашых мясцовых зорак, сустрэчы з якімі заўсёды ствараюць пазітыўны настрой і надоўга запамінаюцца. Так было і на гэты раз: гледачам прапанавалі дастойную канцэртную праграму, падарыўшы ўсім прысутным сапраўднае зімовае свята.
Ірына БУДЗЬКО. Фота Людмілы ЛЯШКОВІЧ
Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов








