Лыцавічы адзначылі свята вёскі. І многія заўважылі, што святкаванне прайшло зладжана, а яшчэ – весела і цікава. Менавіта такога свята заслугоўваюць яны – старанныя і працалюбівыя вясковыя жыхары. Свята пачалося з блаславення айца Вячаслава. Словы падзякі адрасавалі вядучыя ветэранам працы. Пра добраўпарадкаванне, пра гаспадарчы падыход да ўсяго акаляючага гаварыла старшыня Іжскага выканкама Валянціна Навасёлак. Па традыцыі, адзначылі ў той дзень і самых старэйшых, і самых малодшых жыхароў. Гасцямі свята сталі прадстаўнікі Усебеларускага аб’яднанага казацтва – з Мінска і Вілейкі. Гульні, конкурсы – дзякуючы ім свята проста іскрылася вяселлем і гумарам. А прадстаўнікі кожнай вуліцы атрымалі дыпломы і падарункі за лепшае падвор’е. Як і дружная сям’я Шарафановічаў, якую вы, нашы чытачы, бачыце на гэтым здымку.
Таццяна ШАРШНЁВА
Гасцямі свята сталі прадстаўнікі Усебеларускага аб’яднанага казацтва – з Мінска і Вілейкі
Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов



