Шлях Перамогі

Вилейская районная газета – свежие и интересные новости

Экалагічная канферэнцыя адбылася ў Сцешыцах

Экалагічная канферэнцыя «Мы ў адказе за нашу планету» адбылася ў дзяржаўнай установе адукацыі «Сцешыцкі навучальна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа». У ёй прынялі ўдзел педагогі ўстановы адукацыі і навучэнцы 1-11 класаў.

Да гэтага мерапрыемства дзеці разам з педагогамі рыхтаваліся амаль цэлы год. Кожнаму класу было сваё заданне, з якім усе справіліся на «выдатна». Канферэнцыя праходзіла ў два этапы. Першымі трымалі абарону сваіх работ вучні 2-6 класаў. Тут яны распавядалі аб разнастайным свеце дрэў, кветак, птушак, жывёл і грыбоў. Вучні даведаліся пра самую вялікую і самую маленькую кветку ў свеце, пра незвычайных жывёл і птушак. Распавядалі павучальныя казкі пра грыбы, якія самі склалі ў працэсе падрыхтоўкі да гэтай канферэнцыі. На другім этапе навучэнцы 7-11 класаў прадставілі аўдыторыі свае праекты. Тут вучні шмат даведаліся аб народных прыкметах у прыродзе, кожнаму прысутнаму былі ўручаны памяткі «Рэцэпты фітагарбаты». Старшакласнікі чыталі вершы аб прыродзе беларускіх, рускіх паэтаў і свае асабістыя творы, у якіх былі закрануты праблемы экалогіі. Распавядалі пра гісторыю сваёй малой радзімы – аграгарадка Сцешыцы.
У канцы канферэнцыі дырэктар установы адукацыі Іна Кабановіч падвяла вынік і ўсім падзякавала за выступленні. Галоўная выснова: кожны чалавек у адказе перад будучыняй за стан зямной прыроды. Калі не думаць пра наступствы сваёй дзейнасці, то можна нанесці ёй вялікі ўрон, а то і зусім загубіць прыроду, а значыць – і жыццё на зямлі. Яшчэ не ўсё страчана. Мы – пакаленне, якое павінна змяніць усё да лепшага. Мы павінны паклапаціцца аб прыродзе, аб чысціні вады і паветра, аб лясах, аб палях, рэках – аб тым багацці, якое яшчэ ёсць у нас з вамі! Мы захаваем усё для сябе і для нашых нашчадкаў! Выканаем усё, што намецілі.

Людміла КРАТОВІЧ, намеснік дырэктара па асноўнай дзейнасці.
Фота прадстаўлена аўтарам

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
Яндекс.Метрика 47 queries