Ён адбыўся ў Куранецкім сельвыканкаме падчас сустрэчы рэдакцыйнага калектыву з мясцовымі актывістамі.
Навацыі, што прапанаваны ў праект новай Канстытуцыі, актыўна абмяркоўваюцца ва ўсіх працоўных калектывах, на сустрэчах і дыялогавых пляцоўках. Вось і выязное мерапрыемства рэдакцыі раённай газеты было прысвечана гэтай тэме.
Падчас сустрэчы прысутныя адзначылі вельмі важнае – Канстытуцыя была і застаецца сацыяльна арентаванай, а таксама ўнеслі свае прапановы. Так, было б правільным, адзначалі яны, увесці сацыяльныя карткі, якія адлюстроўвалі б удзел кожнага чалавека ў фінансаванні дзяржавы – гэта было б крокам у прафілактыцы сацыяльнага дармаедства. Гучалі прапановы па пытаннях адукацыі, выхавання падрастаючага пакалення, гістарычнай памяці, замацавання маладых спецыялістаў на сваіх першых працоўных месцах.
Дыялог атрымаўся жывым і зацікаўленым, бо гаварылі пра самае галоўнае – жыццё. Наша і нашых дзяцей.
Ірына БУДЗЬКО/ Фота Таццяны ШАРШНЁВАЙ