Шлях Перамогі

Вилейская районная газета

Добры вечар таму, хто ў гэтым даму…

Для беларусаў спрадвечнае свята Нараджэнне Хрыста і да сённяшняга дня заўжды застаецца радасным, велічным і аптымістычным. У гэты дзень многія беларусы святкуюць яго са сваімі блізкімі і роднымі людзьмі. Каляданне – гэта адна з самых яркіх традыцый, што дайшла да сучаснасці.mM1F4cpHCicапр

Вучні нашай школы разам з кіраўніком гуртка “Спадчына” Раманоўскай Галінай Яўгень-еўнай вырашылі павіншаваць сваіх аднавяскоўцаў з гэтым цудоўным светлым днём. Зрабіўшы прыгожую калядную зорку, у цэнтры якой прымацавалі лік Божай Маці, адправіліся па хатах. Віншаваць пачыналі словамі ”Добры вечар таму, хто ў гэтым даму! А ці рады вы нам?”. Канечне, усе былі нам рады. А потым мы пыталіся, ці можна заспяваць калядную песню, і гучала цудоўная мелодыя:
В Рождество Христово ангел прилетел, он летел по небу, людям песню пел …
Прыемна было бачыць, як людзі шчыра ўсміхаліся і дзякавалі за віншаванне. Ды не толькі ўсмешкамі дзякавалі, а яшчэ цукеркамі, яблыкамі, а то і грашыма. І так з хаты ў хату. Усім было весела і прыемна.
Святлана ШУЛЮК,
вучаніца 9 класа Пагосцкага
навучальна-педагагічнага комплексу дзіцячы сад-базавая школа

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
Яндекс.Метрика 129 queries