Шлях Перамогі

Вилейская районная газета

Cяўбу яравых збожжавых закончылі ва ўсіх гаспадарках Вілейшчыны

Як паведамілі ва ўпраўленні па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама, на 16 красавіка сяўбу яравых збожжавых закончылі ва ўсіх гаспадарках.

На чарзе – кукуруза, насенне якой праходзіць праверку і вось-вось паступіць у гаспадаркі. Пакуль што на названую дату сяўба «царыцы палёў» ішла толькі ў СВФ «Юнік-агра». Тут плануюць заняць кукурузай 500 гектараў і на раніцу 17 красавіка быў пасеяны 81 гектар. Як расказала галоўны эканаміст гаспадаркі Таццяна Белякова, сяўбу кукурузы пачынаў вопытны механізатар Сяргей Жарскі, а цяпер, калі ён на «Расе» заняты падкормкай збожжавых, эстафету ў калегі пераняў Васіль Лавор, таксама не навічок, прафесіянал сваёй справы.

У філіяле «Бубны» УП Мінгаз» і ў ААТ «Новая Вілія» на вышэйназваную дату вялася сяўба яравога рапсу. У дзяржсортстанцыі рыхтуюцца да пасадкі бульбы – ужо нават нарэзалі пад яе грабяні. Сёлета вырошчваць «другі хлеб» будуць і ў ААТ «Навая Любанія».
У апошнія дні перасохлая глеба адчула невялікую палёгку – прайшлі скупаватыя дажджы. Цяпер бы, здаецца, болей веснавога цяпла… Пра гэта мараць і плённа працуюць хлебаробы Вілейшчыны.

Ірына БУДЗЬКО

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
Яндекс.Метрика 143 queries