Шлях Перамогі

Вилейская районная газета

«Байцы- перадавікі»

– 30 цэнтнераў з гектара сёння маем, – асаблівай задаволенасці ў голасе Аляксандра Леанідавіча Альфера не адчуваецца. – Спадзяваліся на большы намалот…

Працяг. Пачатак – на 1 с.
Надвор’е вінаваціць – апошняя справа. Але нараканні на яго не-не ды і гучаць з вуснаў хлебароба. У падсобнай гаспадарцы – 510 гектараў збажыны. Калі  адбываліся структурныя пераўтварэнні  ў райаграсэрвісе, удалося далучыць да яе некалькі кавалкаў ворыўнай зямлі, у тым ліку і ўрочышча «Доўгае», дзе ў мінулую пятніцу ўбіраўся яравы ячмень. Аляксандр Сняткоў працаваў на «Доне» з памочнікам Андрэем Занкевічам. – Сёння ў назвах іх функцый існуе іншая афіцыйная тэрміналогія, але мы карыстаемся агульнапрынятымі ў механізатарскім асяроддзі паняццямі. – Штогод Аляксандр Сняткоў, адзін з лепшых механізатараў райаграсэрвіса, садзіцца на камбайн. Убірае тое, што сам пасеяў, крытычна ставіцца да вынікаў. Бо толькі пры такім падыходзе можна не супакойвацца дасягнутым, а заўсёды ўяўляць перад сабой перспектыву ўзыходжання. У другім камбайнавым экіпажы, якога кіраўнік прызначыў убіраць у «Доўгім» ячмень, – Андрэй Тышкевіч з памочнікам Ігарам Дварэцкім.
– Яны ў мяне абодва – байцы-перадавікі, – стрымана, па-мужчынску, дае ацэнку ўдзельнікам экіпажа Аляксандр Альфер. – У Тышкевіча Андрэя камбайн са здрабняльнікам. Часткова, працэнтаў на 50, мы будзем заворваць салому. Такія рэкамендацыі райсельгасхарчу. Ды і з практыкі сваёй ведаем, што салома – натуральнае ўгнаенне, якое проста застаецца ў зямлі. Да таго ж, у нас, як і штогод, з жнівом толькі распачынаецца комплекс палявых работ. Там, дзе збіраемся араць пад азімыя,салому пакідаем адназначна. Для таго, каб паскорыць працэс.
Адначасова на ўчастку ідзе прасаванне саломы.  На прэс-падборшчыках – Рыгор Саламонаў і Аляксандр Сняткоў-малодшы. Памятаецца,  гады два таму, у час веснавой сяўбы, яго бацька, як і належыць, з гонарам, праінфармаваў нас, журналістаў раёнкі, што сёння выпраўляе сына ў армію. І вось ён «адслужыў, як трэба,  і вярнуўся». Памятаеце словы некалі папулярнага шлягера? Дарэчы, ён гучыць і цяпер, калі бацькі ладзяць провады на службу сваіх сыноў…
На палетку, што вызвалены з-пад пасеваў рапса, на лушчоным ржышчы, ужо вядзецца ворыва. На «МТЗ-1221» – механізатар Валерый Дурэйка. З ім побач – эканаміст  райаграсэрвіса Тамара Жаўток.
Што эканамісту рабіць на полі? – маё пытанне здзіўляе Аляксандра Леанідавіча. – Калі распачынаем новы від работ, механізатараў на іх рабочых месцах заўсёды наведвае спецыяліст, які талкова ўсё можа вытлумачыць: нормы, расцэнкі, расход паліва. Ад усяго гэтага ў людзей залежыць заробак. І, каб не заставалася ніякіх сумненняў, важна атрымаць інфармацыю з першых вуснаў.
– З наступленнем спякоты намалочанае збожжа патрабуе мінімальнай падсушкі. Тры збожжасушыльныя комплексы без напружання спраўляюцца з перапрацоўкай намалоту. На адным з іх,  навейшым,  гады тры таму ўведзеным у эксплуатацыю, аператарам працуе Аляксандр Валынец. Ён на комплексе – паўнапраўны гаспадар. Да работы свой «КЗС» рыхтуе загадзя, каб падчас эксплуатацыі не здарылася прыкрых нечаканасцей. І надзеі збываюцца. Рытмічна працуе сушыльная гаспадарка, як і ўвесь уборачны канвеер у «Асіпавічах». У тым заслуга адказных, дасведчаных у сваёй справе людзей.
Марыя КУЗАЎКІНА.
Фота Аляксея КАМІНСКАГА

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
Яндекс.Метрика 128 queries