Шлях Перамогі

Вилейская районная газета

Николай Гиль: «99 % успеха – заслуга руководителя»

І меркаванню гэтага вопытнага чалавека можна давяраць.

У сортавыпрабавальнай станцыі Мікалай Іосіфавіч працуе нядаўна. Да гэтага ж яму, аграному па прафесіі, давялося дзесяць гадоў адпрацаваць па спецыяльнасці, затым – узначальваць колішні калгас імя Суворава, пазней – Асіпавіцкі сельсавет. І вось цяпер – зноў агранамія, з якой калісьці і пачынаў.

Новы калектыў Мікалаю Іосіфавічу стаў ужо сваім, бо аб’ядноўваюць іх агульныя задачы і мэты. І маладога кіраўніка Івана Пяшко вопытны калега характарызуе ёмка: чалавек на сваім месцы.

– Са свайго вопыту ведаю, што 99 працэнтаў поспеху ў любой арганізацыі і любой справе – заслуга кіраўніка, – адзначыў Мікалай Гіль. – Іван Якаўлевіч, лічу, якраз такі кіраўнік.

Ірына БУДЗЬКО/ Фота аўтара

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
Яндекс.Метрика 148 queries