Шлях Перамогі

Вилейская районная газета – свежие и интересные новости

У Ільі вучні стварылі Жужу, якая любіць ласавацца макулатурай

У рамках педагагічнага праекта школы «Развіццё экалагічнай кампетэнтнасці навучэнцаў на аснове стратэгіі ўстойлівага развіцця» вучні 5 класа Ільянскай сярэдняй школы імя А.А.Грымаця стварылі Жужу, якая любіць ласавацца макулатурай.

Для вырабу Жужы дзеці далі другое жыццё пластыкавай бочцы і вязальным ніткам. З вялікім задавальненнем вучні правялі акцыю “Пачастуй паперкай Жужу”, завіталі ў кожны клас, кабінет школы з агітацыйнай вершаванкай, а потым узялі экалагічнага звера з сабой патанчыць на дынамічных перапынках.

Каардынатар праектаў школы, намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце, Алена Міхалёнак, адзначыла, што за дзень вучні гуляючы сабралі 5 кг макулатуры. Вучні школы кожны дзень наведваюць Жужу, каб пачаставаць яе макулатурай.

Адна з вучаніц 4 класа захвалявалася, што ў нашай Жужы няма “мужа”. Так узнікла ідэя зрабіць Пэта, які любіць ласавацца сціснутым пластыкам. Новая акцыя “Пачастуй сціснутым пластыкам Пэта” прызначана на пачатак 3 чвэрці, пакуль вучні 5 класа ствараюць новага экалагічнага звера і вяжуць для Пэта цёплую камізэльку.

На відэаролік пра нашу Жужу можна перайсці па дадзенаму QR-коду.

Алеся Сэсарава, класны кіраўнік 5 класа

 

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
Яндекс.Метрика 60 queries