Вілейская раённая газета “Шлях перамогі” была заснавана 8 сакавіка 1945 года. Выходзіла яна спачатку пад назвай “За Савецкую Радзіму”, а ад 1962 года яе перайменавалі. Першым рэдактарам выдання быў былы партызан, камісар аднаго з атрадаў партызанскай брыгады імя Даватара Павел Якаўлевіч Мазуронак.
Сёння раённая газета – адзіная ў краіне, якая найбольш расказвае пра віляйчан, з’яўляецца адлюстраваннем жыцця раёна.
“Шлях перамогі” выдаецца два разы на тыдзень, па серадах (8 старонак) і суботах (16 старонак з праграмай тэлебачання).
Рэалізуецца па падпісцы і праз кіёскі “Мінаблсаюздруку”.
Тыраж газеты складае 5 000 экзэмпляраў.