Некаторыя віды народнай творчасці з гадамі становяцца вельмі папулярнымі ў народзе, нібыта нанава адраджаюцца. Напэўна, у кожнай вёсцы ёсць майстры, якія захоўваюць традыцыі і каларыт народных рамёстваў. Не выключэнне і наша вёска Старынкі. Тут пражываюць такія таленавітыя жанчыны, якія займаюцца шапавальствам. Так называецца рамяство валення валёнак. Гэта нялёгкая праца патрабуе сілы, цярпення і ўмення. А вынік – вельмі цёплы старадаўні абутак. Ён і сёння не выходзіць з моды. І вось нашы жанчыны Ляшкевіч Лідзія, Курац Ганна, Язінская Раіса стараюцца нікому не адмаўляць, абуваюць сваіх заказчыкаў у валёнкі. Іх абутак выстаўляўся на абласных выставах. А самім майстрам часта прыходзіцца праводзіць майстра-класы па валенню. Яны нават маюць свой сайт у інтэрнэце.
Ёсць і цяжкасці ў гэтай справе – недахоп матэрыялу, падводзіць часам і здароўе. Але жанчынкі не сумуюць, на іх тварах – вясёлая ўсмешка і добры настрой. Напярэдадні 8 сакавіка хочацца павіншаваць са святам гэтых жанчын, ды і не толькі гэтых. Пажадаць жаночага шчасця і моцнага здароўя.
Алена ЦЕРАХ,
дырэктар Старынкаўскага СДК
Женщины с Вилейского района обувают своих заказчиков в валенки
Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов


