Шлях Перамогі

Вилейская районная газета – свежие и интересные новости

Вілейскае масла — нумар адзін у рэгіёне і краіне

10 сакавіка ў Мінскім аблвыканкаме прайшла цырымонія ўзнагароджання лаўрэатаў штогадовага конкурсу «Лепшыя тавары Рэспублікі Беларусь» 2016 года сярод арганізацый Мінскай вобласці, адзнаку якім дае Дзяржаўны камітэт па стандартызацыі. Па выніках конкурсу прэстыжнае і ганаровае званне «Лепшы тавар Беларусі-2016» атрымала прадукцыя 20 прадпрыемстваў сталічнага рэгіёну. Сярод пераможцаў – вытворцы малочнай, мясной, хлебнай прадукцыі, а таксама трыкатажу.

Уладальнікам ганаровага звання лаўрэата стаў і Вілейскі філіял адкрытага акцыянернага таварыства «Маладзечанскі малочны камбінат», які з’яўляецца лепшым у намінацыі «Харчовыя тавары» – Малочная галіна – са сваім прадуктам «Масла салодкасметанковае несалёнае «Сялянскае» масавай доляй тлушчу 72,5%».

IMG_7487

Конкурс «Лепшыя тавары Рэспублікі Беларусь» праводзіцца штогод, пачынаючы з 2002 года, па сумеснай ініцыятыве Дзяржстандарта, абласных выканаўчых камітэтаў і Мінгарвыканкама. Галоўнымі мэтамі дадзенага конкурсу з’яўляюцца інфармаванне спажыўцоў аб якасных таварах, садзейнічанне прасоўванню прадукцыі на ўнутраны і міжнародны рынкі, падтрымка беларускіх вытворцаў, а таксама выяўленне новых тавараў.

Адзначым, што з 2016 года ў рамках конкурсу былі ўпершыню заснаваны спецыяльныя ўзнагароды «Лепшы ў галіне» і «Лепшы ў рэгіёне», а таксама дыплом «Стабільная якасць». Першую з іх маглі атрымаць тыя канкурсанты, тавары якіх станавіліся лаўрэатамі конкурсу 5 і больш раз запар пры ўмове: пацверджання імі належнай якасці прадукцыі або паслугі на працягу не менш года, які папярэднічае правядзенню конкурсу; наяўнасці сертыфікаваных сістэм менеджменту, якія адпавядаюць патрабаванням; наяўнасці дыпломаў лаўрэатаў розных конкурсаў у галіне якасці. На другую з названых узнагарод маглі прэтэндаваць тыя, чые тавары сталі лаўрэатамі конкурсу і набралі найбольшую колькасць балаў у сваім рэгіёне.

timthumb
Читайте также: Вилейское масло и творог вышли в финал конкурса «Лучшие товары Республики Беларусь» 2016 года

Конкурс «Лепшыя тавары Рэспублікі Беларусь» традыцыйна праводзіцца ў два этапы: абласны і рэспубліканскі. Пры гэтым на другім этапе ўпершыню з 2002 года ўлічваліся водгукі спажыўцоў, якія паступілі ў адносінах да арганізацый і якасці іх прадукцыі і паслуг, якія паспяхова прайшлі першы этап і сталі фіналістамі.

Бонусы, якія атрымліваюць лаўрэаты конкурсу, не такія вялікія, але значныя. Ім дадзена права размяшчэння лагатыпа конкурсу на таварах і іх упакоўцы, а таксама ў дакументацыі і рэкламных матэрыялах. Акрамя таго, звесткі аб таварах-лаўрэатах і іх вытворцах размяшчаюцца на сайце Дзяржстандарта ў раздзеле «Конкурсы ў галіне якасці» і ў штогадовым ілюстраваным каталогу «Лепшыя тавары Рэспублікі Беларусь», які рассылаецца ў прадстаўніцтвы нашай краіны за мяжой.
Віншуем нашых малаказавадчан з прэстыжнай і заслужанай узнагародай. А прадукцыя нашага завода няхай з кожным годам становіцца ўсё больш прызнанай і вызначальнай са статусам «Нумар адзін у рэгіёне і краіне».

Сяргей ГАНЧАР
Фота Аляксея КАМІНСКАГА

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
Яндекс.Метрика 41 queries