Шлях Перамогі

Вилейская районная газета

Усё пад кантролем

Наш час няпросты, прагматычны. Іншы раз здаецца, што мы, людзі, становімся нечым накшталт робатаў, якім невядомыя пачуцці, эмоцыі… Усё па распарадку, запраграміравана і распісана. І галоўнае – каб нідзе не пралічыцца, каб ні кроплі свайго проста так. Магчыма, гэта і правільна. Але ж…
Жанілі людзі сына. Хлопец адукаваны, забяспечаны. А нявестка падалася будучай свекрыві беднаватай: і кватэры няма, і ў сям’і, акрамя яе, яшчэ двое.
– Мы ўсё прадугледзелі, усё аформілі натарыяльна і будучую нявестку папярэдзілі, – хвалілася маці жаніха. – Тое, што будзе ў маладых, – яго, сына. І кватэра, і машына… І кантракт шлюбны абавязкова саставім. А як жа? Каб, калі што, не прагарэць…
Яно, магчыма і правільна. У жыцці, як вядома, бывае рознае. А ўсё роўна неяк не па сабе. Можа, рабіць трэба ўсё не так паказушна? Уяўляю стан той нявесты: хочацца прыгожых пачуццяў і сапраўднага кахання, а тут – адразу кантракт. Няпросты час, прагматычны…

Ірына БУДЗЬКО

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
Яндекс.Метрика 125 queries