Шлях Перамогі

Вилейская районная газета

Ученица Вилейской гимназии №2 Ангелина Прохорова удостоена диплома Международного конкурса

Міжнародная асацыяцыя вучоных, выкладчыкаў і спецыя­лістаў – Расійская Акадэмія Прыродазнаўства – правяла XIV Міжнародны конкурс навукова-даследніцкіх і творчых работ вучняў “Старт у навуцы”.

На конкурс прымаліся навукова-даследніцкія работы па сямнаццаці вучэбных прадметах і двух творчых накірунках.


У намінацыі «Краязнаўства» была заяўлена 81 работа. Сярод іх – даследаванне вучаніцы 6 «В» класа Вілейскай гімназіі №2 Ангеліны Прохаравай «Тапонімы як сродак адлюстравання ўмоў жыцця і еднасці з прыродай насельніцтва Вілейскага раёна» (кіраўнік – настаўнік беларускай мовы і літаратуры Віктар Кажура).

Журы высока ацаніла даследаванне – і аўтар, Ангеліна Прохарава, атрымала дыплом пераможцы ІІІ ступені.
Віншуем і жадаем новых поспехаў!

Віктар КАЖУРА/фота аўтара

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
Яндекс.Метрика 186 queries