Шлях Перамогі

Вилейская районная газета

Ці плануецца ў мікрараёне «Паўночны» адкрыццё аптэкі?

Думаю, не сакрэт, што бібліятэкі – гэта не проста чытальні, але і месцы, дзе людзі дзеляцца ўражаннямі, абмяркоўваюць нейкія праблемы.
– Званю вам па даручэнню сваіх чытачоў, – з гэтага пачала тэлефонную размову са мной бібліятэкар Тэрэза Дзевяцень, якая працуе ў так званым «Шанхаі». – Прыйшлі людзі за часопісамі ды кніжкамі, разгаварыліся пра жыццё-быццё. Пашыраецца наш мікрараён «Паўночны», прырастае жыхарамі. Цікава даведацца адказы на два пытанні: ці плануецца ў нас адкрыццё аптэкі і ці будзе ў перспектыве ўстаноўлены банкамат? Нам здаецца, што ўсё гэта вельмі патрэбна ў нашым мікрараёне.

– Сапраўды, «Паўночны» пашыраецца, а гэта азначае, што насельніцтва там прыбывае, – пагадзіўся загадчык цэнтральнай раённай аптэкі Валерый Мількота, якому я адрасавала пытанне жыхароў узгаданага раёна. – Пытанне мэтазгоднасці адкрыцця тут аптэкі абмяркоўвалася ўжо не раз, але пакуль што ўсё тармозіцца з-за адсутнасці належнай плошчы пад нашу ўстанову. Але, думаецца, пошук яе – справа часу, і ў перспектыве аптэка ў «Паўночным» будзе.
Што датычыць банкамата, то і ён у будучым тут з’явіцца.
– Малады перспектыўны мікрараён, – адзначыў кіраўнік разлікова-касавага цэнтра № 39 у Вілейцы філіяла ААТ «Белаграпрамбанк» – Мінскае абласное ўпраўленне Сяргей Абрамаў. – Безумоўна, там павінен быць і банкамат. У «Паўночным» узводзіцца комплекс, дзе ён і будзе ўстаноўлены.
Так што, паважаныя Тэрэза Альфонсаўна і наведвальнікі бібліятэкі, і аптэка, і банкамат у вашым мікрараёне на перспектыву запланаваны. Пачакаем.
Ірына БУДЗЬКО.

Фота аўтара

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
Яндекс.Метрика 168 queries