На дварэ – лета. А гэта значыць, што хапае ў вас, паважаныя сябры, розных клопатаў: нехта з ранку да вечара шчыруе на градках, другі распачаў рамонт, трэці паехаў у адпачынак… Усё зразумела – лета. Тут ужо не да конкурсаў… Але ж самыя верныя чытачы раёнкі ўсё ж не прапусцілі і чарговы этап конкурсу подпісаў фотаздымкаў. На апошнім, памятаеце, былі аўтамабіль і сабакі, якіх шафёр трымаў на павадках. Як прызналіся нашы вастрасловы, не вельмі многа цікавых ідэй выклікала ў іх убачанае. Аднак…
У Любові Чыгрынавай з Забалацця напісаўся ў гэты раз адзін верш. Затое сапраўдны, не кароценькія два-тры радочкі. Чытаем:
Муж стары, але пры ўладзе,
І та-кой «фіфай» стала Надзя!
Што ні дзень – нейкі сюрпрыз,
Што ні ноч – новы капрыз.
Салон, фітнес, у пасцель –
кава…
І вось модная забава,
Не дзеці ў модзе цяпер – сукі,
А шчаняты – гэта ж мукі…
І шафёр такі нахал,
Хоць бы з імі пагуляў,
Быць лакеем, бач, не хоча,
Яшчэ нахабна так рагоча:
– Трымай, Надзька, павадок,
Каб ніводны не ўцёк.
Іх лавіць адну пакіну,
Пасля працы ні хвіліны
Не буду лішняе з табой,
Мне ў сям’і трэба спакой.
Што тут скажаш, ёсць і такія сёння сярод нас. Удала падмецілі, паважаная Любоў Міхайлаўна, і даступна нам расказалі.
У яшчэ адной пастаяннай удзельніцы конкурсу Кацярыны Анатольеўны Мількота подпіс атрымаўся на другую тэму – сябры сабраліся на адпачынак…
Два приятеля-соседа
На природу собрались,
И друзей четвероногих
Взять с собой они взялись.
Эти умные собачки
Ехать в джипах не хотят!
Им не терпится скорее
На свободе погулять.
Вот и видим мы картину,
Как бегут на поводках
Тошка – справа,
Бобик – слева,
А по центру – рыжий Стах.
Скоро лес. А там – раздолье:
Костёр, речка, шашлыки.
Отдохнуть по всей программе –
Так решили мужики.
І гэта не ўсё, у Кацярыны Анатольеўны ёсць яшчэ варыянт:
И придумают же люди,
Чтобы время не терять –
По дороге на работу
Так выгуливать собак.
Таксама жыццёвыя карцінкі, трапна падмечана, паважаная Кацярына Анатольеўна.
А Святлана Бародзіч напісала свой верш пра шчасліўчыка, якому выпаў жаданы прыз – аўтамабіль…
Дед Натан в лото играл,
Выиграл приз – машину…
Как водить её, не знал,
И не было бензина.
По деревне походил
И собрал упряжку,
Даже Лёнька-бригадир
Предлагал дворняжку.
И завидует Иван
Старику с похмелья:
Гордо едет наш Натан
В город из деревни.
Як мараць многія, каб ім выпала падобнае! А тут, што называецца, прываліла, толькі карыстайся…
Марыя Віктараўна Лазовік, таксама пастаянная ўдзельніца нашага конкурсу, падзялілася, што падпісаць гэты здымак ёй падалося цяжкім. Але ж падпісала і вельмі ўдала:
Так і па нашаму завулку
Сабак водзяць
на прагулку.
Маглі б з машыны выйсці –
Больш было б карысці
Для сабак і для сябе,
Рух здароўя ўсім дае.
Вельмі правільна сказана, Марыя Віктараўна. Толькі б прыслухоўваліся да гэтых слоў…
І на завяршэнне – творчасць юнага пакалення, якое прадстаўляе наш добры сябра з першай гарадской школы Арцём Паляковіч. Малайчына, не забыўся, што ўлетку трэба не толькі гуляць, але і чытаць. У прыватнасці, сваю газету. Вось які подпіс атрымаўся ў Арцёма:
Как тяжело собакой быть –
Нам кости грызть,
по-волчьи выть,
А нам так хочется гулять
И по дворам котов гонять.
Но наш хозяин Иванов
Не хочет нас понять
без слов.
И если мы идём гулять,
Машину надо нам таскать.
Мы бегаем по улицам
И лаем на людей,
Постойте и подумайте –
Бензин не надо ей!
Ну што тут сказаць – выдатна, Арцём! Так трымаць і далей!
Дзякуй усім удзельнікам конкурсу за іх шчырыя радкі і сяброўства з газетай. Няхай і надалей наша сувязь з вамі будзе такой жа моцнай. Радуйце сябе і людзей трапным словам і новай тэмай. А вось вам і здымак, які трэба падпісаць да 25 ліпеня. Поспехаў!
Ірына БУДЗЬКО