Шлях Перамогі

Вилейская районная газета

Трэба, каб па тры дзіцяці нараджалісь у кожнай хаце…

Што і казаць, актуальную тэму закранулі мы з вамі, сябры-вастрасловы. Добрыя пачуцці абудзіў у вас прапанаваны на конкурс у №204-206 нашай газеты фотаздымак з трыма цудоўнымі малышамі. І пачалі прыходзіць лісты…Літаральна на другі дзень пасля выхаду газеты ў рэдакцыю перадаў свой конкурсны подпіс Георгій ХРАМЦОЎ. Відаць па ўсім, фотаздымак яму спадабаўся. Вось якія радкі напісаў Георгій Іосіфавіч:
Что за чудо, сном объято?
Разве скажешь: «Бога нет»?
Дружно спят в любви ребята,
Где для них в меду рассвет.
Разве глаз не тронет лаской
Этих дивных близнецов,
Что под радужною сказкой
В звуках райских бубенцов?
Снится им родная каша
И над ними – мирный клён.
Эти «сони» – гордость наша,
Мудрость будущих времён.
Сердцем я рисую строчки
В золотой осенний час…
Просыпайтесь, ангелочки:
День рождается для вас!

Вось такія цудоўныя радкі. Што тут скажаш, бяруць за жывое. І пад кожным можна без сумненняў падпісацца.
Цёплыя вершы, поўныя павагі да мамы, якая гадуе трайнятак, напісаліся ў Любові ЧЫГРЫНАВАЙ. Разуменне важнасці гэтай жаночай місіі – мацярынства – пранізаны яе кожны радок. Прачытаем разам:
Соладка спіцца
На братнім плячы.
Давай, маладзіца,
І мы памаўчым.
Дадзім адпачынак
Мілай матулі,
Хай прыкарне,
Пакуль дзеці заснулі.
І дзе толькі ўзяць
Сіл і цярпення,
Каб на ногі падняць
Дарагія стварэнні.
А ўсміхнуцца спрасоння
Мілыя вочы,
І забыта бяссонне,
Трывожныя ночы.
Яшчэ адзін варыянт:
Пад перастук калёсікаў
Пасапваюць курносікі.
Здаровенькі, дагледжаны,
Па ўсім відаць, не спешчаны.

Ці гэты:
Ох, і будзе крыку-гуку
У вагонным перастуку.
Як жа, як іх расшчапіць,
Каб хаця не разбудзіць?
І на завяршэнне:
Тут адразу трэба б даць
Ордэн «Маці-гераіня»,
Бо гадуе трох салдат,
Абаронцаў для краіны.

На такой патрыятычна-узнёслай ноце завяршае Любоў Міхайлаўна. Як заўсёды, цудоўныя у яе вершы, ад жыцця, таму і ўспрымаюцца як нешта блізкае-блізкае.
Даслала свой конкурсны верш і Святлана БАРОДЗІЧ. На гэты раз Святлана Валянцінаўна дае нават параду, як усціхамірыць маленькіх гарэзаў. Бярыце на заметку:
У меня три малыша,
Тяжело мне с ними:
Всех троих спать уложить
Не могу, нет силы.
Сашка начинает бегать,
А Серёжка – громко выть.
Ну а Сенечке что делать?
Подскажите, как нам быть?
Тут сосед пришёл на помощь:
Подсказал переодеть
Всех троих в костюм медведя –
Должны «спатьки» захотеть.
За окном январь лютует,
Спят в берлогах мишки,
Посмотрите, что случилось:
Спят и шалунишки!
Может быть, совет и дельный,
Для зимы годится.
Ну а что же делать летом?
В кого нарядиться?

І сапраўды, трэба добра падумаць наконт летняй «сонькі»… А ўвогуле, парада дзельная, Святлана Валянцінаўна. Прымаецца!
Цікавую гісторыю пра трайнятак, якіх у сям’ю прынёс добры бусел, расказала Кацярына Анатольеўна МІЛЬКОТА. Вось як яна напісала:
Ползимы Орлов Василий
Птицам гнёзда мастерил.
И скворечни, и дуплянки
Он на память им дарил.
Аисту гнездо устроил
Возле дома, на сосне.
Ждал пернатых с нетерпеньем,
Даже видел их во сне.
Аист нынче современный –
Демографию учёл
И к серьёзному вопросу
Очень строго подошёл.
В долгу Аист не остался –
За «квартиру» заплатил:
Молодой семье Орловых
Сразу «тройню» подарил.
Видим деточек на фото:
Все равны, как на подбор.
Порой трудно различить их –
Где Максимка, где Егор?
Вот с прогулки возвратились.
До чего же хороши!
И раздеть их не успели –
Спят вповалку малыши.
Видно, детки все здоровы:
Улыбаются во сне.
Счастья им желает Аист,
Что гнездится на сосне.

Цудоўны верш, паважаная Кацярына Анатольеўна. А некаторыя маладыя цяпер добра падумаюць, беручыся прыладжваць буслянку ля хаты… Гэта я жартую.
Пра гэта ж – цудоўных дзетак і дэмаграфічную сітуацыю – разважае і яшчэ адна пастаянная ўдзельніца конкурсу Марыя ЛАЗОВІК. Вось яе верш:
Вось дык слаўныя блізняты
Брацікі-трайняты!
Так падобныя яны,
Як тры кропелькі вады.
Ва ўсіх братоў траіх
Усё аднолькавае ў іх:
Майкі, штонікі і шапкі,
Нават куртачкі і тапкі.
Яшчэ гэтыя трайняты
Вельмі дружныя рабяты –
Разам есці і гуляць,
Разам трэба ўсім спаць.
Кожны ж імя сваё мае.
Як іх мама распазнае?
Хоць і клопату нямала,
Але шчасце ёсць у мамы.
Разважаць я не бяруся,
Але ў нашай Беларусі
Трэба, каб па тры дзіцяці
Нараджалісь у кожнай хаце,
Як на гэтай фатаграфіі,
Быў бы ўздым у дэмаграфіі.

Ісціну гаворыце, Марыя Віктараўна. Каб жа Вашы словы ды маладым сем’ям у вушы…
У настаўніка трэцяй школы Уладзіміра ТОМКАВІЧА верш крыху іншага гучання, але і ў ім – павага і любоў да бацькоў гэтых цудоўных дзетак, да ўсіх бацькоў, якія гадуюць нашу будучыню. Вось радкі Уладзіміра Казіміравіча:
Таму, хто вас не падтрымае
І помстай кіне ў бацькоў,
Паспачуваўшы, пажадаем,
Каб іх наведала любоў.
А хто ад зайздрасці зайдзецца,
Каго няўдзячнасць загрызе,
Няхай надзеяй поўняць сэрца,
Што адбіваецца ў слязе.
Калі ж яшчэ дзе ёсць каторы,
Ссівелы ад чужых няўдач,
Той з верай пераможа гора,
Пакуль сыны яго паспяць…

Такія добрыя радкі. А вось нашы юныя канкурсанткі з трэцяй школы чамусьці прапусцілі гэты фотаздымак. Яно і зразумела, ім пакуль што тэма немаўлятак не «баліць»… Хаця не ўсім. У рэдакцыю прыйшоў ліст з подпісам ад вучаніцы Чурлёнскай школы Галіны АЎДЗЕЙ. З задавальненнем прымаем цябе, Галя, у нашу кагорту! А вось і верш «новенькай»:svadba_187
Посмотри, какая картинка,
Где увидишь такую ты?
Три малютки, три ангелочка
Спят и видят сладкие сны.
Наигрались, набегались вволю,
А потом уснули втроём.
Спят малюточки дома сладко,
И никто не тревожит их сон.
Как приятно видеть детишек,
Их здоровый младенческий сон.
Так давайте смотреть и дальше,
А малышек разбудим потом.

Вось і ўсе нашы подпісы-пераможцы. Дзякую ўсім вам, сябры-вастрасловы, і прапаноўваю чарговы фотаздымак, які трэба падпісаць да 20 снежня.Будзе занятак на доўгія вечары. Поспехаў!
Ірына БУДЗЬКО

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
Яндекс.Метрика 133 queries