У Чурлёнскай сельскай інтэграванай бібліятэцы ёсць добрая традыцыя: напярэдадні старога Новага года збіраюцца юныя чытачкі і варожаць, як некалі рабілі іх бабулі і матулі.
– Цікава ў нас усё праходзіць, – падзялілася бібліятэкар Марына Пашкевіч. – Дзяўчаткі і дровы прыносілі, а затым лічылі, цотная колькасць ці не; і блінамі сабачку частавалі, каб паглядзець, чый першы ўхопіць; і нават пеўня-варажбіта задзейнічалі… Толькі разумны певень аказаўся, пачаў упарціцца – мусіць, ведаў, што замуж дзяўчаткам рана.
А яшчэ старшакласніцы варажылі і на экзамены, якія ім трэба будзе здаваць у новым годзе. Вынік варажбы – іспыты усе вытрымаюць дастойна. І няхай гэта спраўдзіцца!
Ірына БУДЗЬКО/фота Марыны ПАШКЕВІЧ