Шлях Перамогі

Вилейская районная газета

Рэйдавая брыгада праехала па горадзе і высветліла, якое становішча з добраўпарадкаваннем было напярэдадні суботніка

На мінулым тыдні рэйдавая брыгада, у складзе якой былі ўрач-гігіеніст цэнтра гігіены і эпідэміялогіі  Кацярына Будзько,  галоўны спецыяліст раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і навакольнага асяроддзя Маргарыта Белановіч і аўтар гэтых радкоў, праехала па горадзе і высветліла, якое становішча з добраўпарадкаваннем было напярэдадні суботніка.

DSCN2277
Гэта мы ўбачылі на тэрыторыі аднаго з гаражных кааператываў

Адразу адзначу, што ў цэлым сур’ёзных заўваг не было. Праязджаючы па вуліцы Стаханаўскай, адзначылі яе дагледжанасць. Засталіся задаволенымі  і тэрыторыямі МПМК-186, ПМК-88 – тут была прыбрана мінулагодняя лістота, чысціня была і на кантэйнерных пляцоўках. Наводзіўся парадак і на тэрыторыі індывідуальнага прадпрымальніка А. Більдзюга.

DSCN2269

Пабываўшы на пляжы вадасховішча, адзначылі, што і тут бачна гаспадарская рука. Урэшце,  як і рука нейкага зламысніка – зробленая для людзей альтанка для адпачынку была вывернута, як кажуць, з карэннем…. Крыўдна, канешне, бо робіцца ж ўсё для нас з вамі, людзі!

DSCN2270

Традыцыйна ўзніклі пытанні па добраўпарадкаванні вадаёма ў Воўкаўшчыне, які размясціўся непадалёк ад магазіна. Дарэчы, тэрыторыя ля гандлёвага пункта дагледжана, тут зроблена нават невялічкая дзіцячая пляцоўка. А вось вадаём… Месца адпачынку мясцовых жыхароў (тут і рыбу вудзяць, і з дзецьмі гуляюць) з усіх бакоў акружана сухой мінулагодняй расліннасцю, паўсюдна валяюцца пустыя бутэлькі – сведчанне таго, што тут яшчэ і «цёплыя» кампаніі  адпачываюць. Таму, адзначылі кампетэнтныя спецыялісты, трэба замацоўваць гэтую тэрыторыю за нейкай арганізацыяй ці прадпрыемствам, якія б сачылі тут за парадкам.

DSCN2271

Рэйдавая праехала ў гэты дзень і па тэрыторыях мікрараёна  Незалежнасці, па вуліцы Молакава (усе недапрацоўкі спецыялісты  адзначылі, каб указаць на іх тым, хто павінен выправіць становішча). А затым былі агледжаны тэрыторыі гаражных кааператываў. Скажу шчыра,  працаваць тут ёсць над чым, хоць агульнае ўражанне ад убачанага цяпер нельга параўнаць з тым, што асабіста я бачыла падчас такіх аглядаў у мінулыя гады. Цяпер відаць, што людзі працуюць (недзе болей, а недзе – пакуль недастаткова) і што пытанне добраўпарадкавання для іх  зусім не другараднае.

DSCN2274

Наш рэйд быў праведзены напярэдадні раённага суботніка, і, думаецца, тыя недапрацоўкі, якія мы ўбачылі, выпраўлены. Калі ж спецыялісты ў чарговы раз установяць тут беспарадкі, то вінаватыя абавязкова будуць пакараны. На гэты раз ужо, як кажуць, рублём. Іншага проста не дадзена.

Ірына БУДЗЬКО.

Фота аўтара

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
Яндекс.Метрика 133 queries