Шлях Перамогі

Вилейская районная газета

Пра самую важную прафесію

Выгадавалі бацькі двух сыноў. Прыгожыя, здаровыя, паслухмяныя хлопцы выраслі. Адно толькі непакоіла бацькоў: малодшы, Іван, ніяк не цягнуўся да вучобы, зорак, як кажуць, з неба не хапаў. Як у той казцы пра Іванку атрымалася… Пасля школы старэйшы сын, Аляксандр, падаўся ў інстытут, стаў інжынерам, а праз некалькі гадоў дарос да намесніка дырэктара на заводзе. Іван жа пасля вучылішча стаў мулярам, уладкаваўся ў будаўнічую арганізацыю, дзе і прапісаўся на доўгія гады.
У свой час абодва сыны ажаніліся, узяўшы ў жонкі, што называецца, раўню: Аляксандр – урача, Іван – тынкоўшчыцу. Сыны з сем’ямі часта наведваліся, да бацькоў, ахвотна везлі вясковыя дарункі ў горад. Толькі вось «вучоным», так называла маці сям’ю Аляксандра, перападала заўсёды болей, а «будаўнікам» (гэта Іванава сямейства) – што заставалася. Старэйшым ганарыліся, маўляў, во галава – вывучыўся, прафесія важная… Усе надзеі на спакойную, бязбедную старасць бацькі звязвалі з ім. Ён жа, маўляў, разумнейшы, пры пасадзе і магчымасці вунь якія…
Прыйшлі гады. Бацькі, пакуль былі ўдвух, жылі ў вёсцы. Не так даўно маці засталася адна і зімаваць зазбіралася ў горад, да дзяцей. У катэджы намесніка дырэктара ёй, як высветлілася, месца чамусьці не знайшлося, а вось у Іванавай двухпакаёўцы крыху пацясніліся і адвялі куточак для старой. Цяпер, дарэчы, яна памяняла пункт погляду і самай важнай лічыць прафесію быць чалавекам…

Ірына БУДЗЬКО

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
Яндекс.Метрика 168 queries