Шлях Перамогі

Вилейская районная газета

Няхай яшчэ пажыве…

Пэўна, многія з нас не раз чулі гэтую даволі распаўсюджаную сёння народную мудрасць: «Што гэта за бацькі, калі дзяцей да пенсіі не дагледзяць». Сумна, але, на вялікі жаль, з жыцця…
Два мужчыны гадоў па сорак, а то і больш сустрэліся на вуліцы. Як водзіцца, перакінуліся словам пра жыццё-быццё, загаварылі пра машыны.
– Ат, стаіць мая на прыколе, – махнуў рукой адзін. – Патрэбны запцацкі.
– Дык у чым справа? – здзівіўся другі. – Любую знойдзеш, толькі плаці.
– У тым жа і праблема, – неяк пакрыўджана-сумна пацвердзіў уладальнік сапсаванага аўто. – Дзе тыя грошы? Без працы я… Чакаю вось, каб хутчэй старая пенсію атрымала.
– А як маці, яшчэ нічога, не хварэе? – пацікавіўся сябрук.
– Бывае ўсякае, ужо ж пад восемдзясят, – расказаў суразмоўца. – Няхай жыве яшчэ, а ўсё ж – капейка.
Такі вось «любячы» сын. Сумна…

Ірына БУДЗЬКО

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
Яндекс.Метрика 168 queries