Шлях Перамогі

Вилейская районная газета

Не хапіла грошай

Канец рабочага дня. На касе –  невялікая чарга. Вопытны касір абслугоўвае хутка, машынальна, ледзь не на аўтапілоце,выконваючы прывычную работу. Сума – разлік, сума – разлік… І раптам нечаканае:
– У вас тут не хапае грошай,– рэпліка касіра гучыць ужо за маімі плячамі. Але, не спрабуючы перамагчы дапытлівасць, азіраюся. Мужчына ў рабочай вопратцы паставіў ля касы бутэльку з чарнілам. І, па ўсім бачна,  не меў намеру так хутка з ёй развітацца. – Ну, не хапае, дык дзе я яшчэ вазьму? – яго аргумент у працяг дыялогу быў сапраўды забойны і прагучаў рытарычна. Бо маладая прадавец разгубілася, пачырванела. І ў чаргі склалася ўражанне, што яна не ведае, як парыраваць гэтай неаргументаванай  настырнасці.
– Мужчына, пастаўце назад тавар і не затрымлівайце людзей, – нецярплівая жанчына, якой, пэўна, карцела хутчэй апынуцца на хатняй кухні, паспрабавала самым цвярозым чынам  разруліць сітуацыю.
– Не пастаўлю. Тут усяго 500 рублёў не хапае. Наскраблі, колькі маглі…
Усё зразумела. Няўдалага пакупніка дзесьці чакаў напарнік. Крамны канфлікт набываў карпаратыўны накірунак. Кропку ў зацягнутай перабранцы паставіў пажылы чалавек, у разліковай карзінцы якога адзінока куляўся пакет малака вытворчасці «Маладзеі».
– На табе 500 рублёў і ідзі прэч. Не трымай людзей…
Нават не падзякаваўшы, настырны суб’ект борздзенька слізгануў за дзверы крамы, ля якіх, я дакладна бачыла, яго чакаў патэнцыяльны ўдзельнік гатовай было праваліцца трапезы.

Марыя КУЗАЎКІНА

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
НОВОСТИ РУБРИКИ
Яндекс.Метрика 125 queries