Шлях Перамогі

Вилейская районная газета

Назіральны Ягорка

Дзетсадаўская малышня са сваёй маладзенькай выхавальніцай выйшла на прагулку. Прыгожы асенні дзянёк, апошнія промні сонца, рознакаляровая лістота пад нагамі… Умомант пляцоўка напоўнілася дзіцячым шчэбетам.
Да выхавальніцы па нейкай справе прыйшла яе маці. Маладая і пажылая адышлі крыху ўбок, сталі вырашаць нешта сваё. І тут да іх падбег Ягорка, хлапчук не па гадах цікаўны і назіральны. Змераўшы позіркам незнаёмую немаладую жанчыну, сур’ёзна запытаўся:
– А ты чаго сюды плыйшла? Ты ж – сталая…
Жанчына ад душы рассмяялася. І праўда, што старой рабіць на гульнёвай пляцоўцы!

Ірына БУДЗЬКО

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
Яндекс.Метрика 168 queries