Шлях Перамогі

Вилейская районная газета

«Мыльная опера» па-нашаму

Яна вельмі любіць серыялы. Ну і няхай іх называюць «мыльнымі операмі», няхай лічуць, што такое кіно толькі для недалёкіх людзей… А ей, Святлане, падабаецца перажываць разам з гераінямі, радавацца з імі, смуткаваць. Колькі ім, бедным, выпадае! І перажываюць жа дастойна, не скараюцца бедам і выпрабаванням. У канцы серыяла заўсёды становяцца гаспадынямі свайго жыцця, самадастатковымі і паспяховымі. А пачыналі ж такімі Папялушкамі… І што ў параўнанні з тым, што перажываюць жанчыны «з тэлевізара», яе, Святланіны, праблемы! Дробязь і ўсё.

Света заўсёды была шэрай мышкай. Непрыкметная, ціхмяная, яна доўга не магла ўладкаваць сваё асабістае жыццё. Ды і не вельмі імкнулася да гэтага, бо заўсёды была фаталісткай: што наканавана, таму і быць. Вунь і бабуля, нібыта суцяшаючы ўнучку, заўсёды гаварыла, што яе суджаны знойдзе і на печы. Урэшце, амаль так яно і атрымалася. Неяк выклікала маці майстра адрамантаваць тэлевізар. Прыехаў малады хлопец. Дома была толькі Святлана. Слова за слова – маладыя разгаварыліся. На развітанне майстар параіў купіць да тэлевізара патрэбную дэталь, ён заедзе і яе памяняе. Так і атрымалася. Тады, пры другой сустрэчы, маладыя пазнаёміліся, абмяняліся тэлефонамі на выпадак «калі што з тэлевізарам». Так атрымалася, што гэтае «калі што» настала вельмі хутка, і Святлана патэлефанавала Анатолю. Так завязалася іх сяброўства, якое перарасло ў каханне. А праз год маладыя згулялі вяселле…
У сям’і ўжо падрастаў сын, калі адбылася тая сустрэча, якая перакрэсліла ўсё добрае, што было ў жыцці Святланы і Анатоля. У роднай школе Светы быў чарговы вечар сустрэчы выпускнікоў. Для жанчыны ён быў юбілейным – стукнула дваццаць гадоў, як іх выпуск выпырхнуў са школьных сцен. Сабраліся ўсе, нават тыя, хто жыў далёка ад родных мясцін. Прыехалі са сваімі палавінкамі, пазнаёмілі іх з былымі аднакласнікамі, кожны расказваў пра сваё жыццё. Было так весела! На вечар Святлана пайшла з Анатолем. Ён надзіва хутка знайшоў агульную мову з усімі, весяліўся і танцаваў, расказваў смешныя гісторыі. У глыбіні душы жанчына ганарылася мужам і міжволі думала, што ёй у жыцці вельмі пашанцавала. «Харошы твой Толік, – ацаніла мужа і лепшая школьная сяброўка Тамара. – Малайчына, Светка, доўга чакала і ўсё ж дачакалася свайго шчасця. А я вунь са школы – і замуж. І што сёння? Адна з дачкой-студэнткай…» Святлана тады яшчэ пашкадавала сяброўку: вунь якая яна прыгожая, статная, пасаду добрую займае, а жаночага шчасця няма.
А Тамара пасля той сустрэчы неяк надзіва актывізавалася. Пастаянна званіла, пісала ў «Аднакласніках», у хуткім часе пасля сустрэчы ў школе напрасілася прыехаць у госці. Святлане б задумацца над гэтым, а яна, як і ў школьныя гады, да сяброўкі – з чыстым сэрцам і раскрытай душой…
– Нешта вельмі прычапілася да вас Тома, – неяк перасцерагла маці. – Адзінокая, смелая, бессаромная… Ты глядзі, ці не да Толіка твайго…
– Ну ты ўжо скажаш, мама, – адмахнулася тады Света.
Гэта цяпер жанчына разумее, наколькі правільнымі былі тыя перасцярогі. А тады яна, як юнае дзяўчо, не хацела нават і думаць пра дрэннае. Хіба сяброўка можа зрабіць ёй нешта дрэннае? Ды і Толіку нават у галаву не прыйдзе здрадзіць ёй, Максімку. Ах, як памылялася тады Святлана!
– Давярала я і яму, і ёй, – дзеліцца жанчына. – Зусім не думалася пра здраду… Аж пакуль сама не ўбачыла, як госця цалуецца з маім мужам. Тады ўсё і выплыла: і тайныя іх сустрэчы на нашай і яе тэрыторыі (гэта ён так у камандзіроўкі ездзіў), і размовы закаханых, эсэмэсачкі розныя… Балюча, цяжка, але і дараваць не змагла – адправіла яго туды. Паехаў. Не ведаю, як там і што. Спачатку маўчаў. А нядаўна пазваніў Максімку, распытваўся,як жывём, нешта тлумачыў…
– Балюча, але не смяротна, – так рассудзіла мудрая маці Святланы. – Але і гуляку цярпець у сям’і не трэба. Няхай цягаецца…
Дачка яе падтрымлівае: няхай. А на душы – прыкра і балюча. І толькі серыялы ратуюць. Там моцныя жанчыны такое пераадольваюць! А ў яе зусім проста – загуляў… У серыялах, дарэчы, падобныя «дробязі» найчасцей заканчваюцца мірам і згодай. Калі было сапраўднае каханне…
Ірына БУДЗЬКО

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
Яндекс.Метрика 128 queries