Гэта пара міжволі прыцягвала да сябе ўвагу: невысокая хударлявая жанчына гадоў за шэсцьдзясят з дзвюма наладаванымі сумкамі ў руках і сярэдняга росту здаравяк гадоў пад сорак побач з ёй, які след у след хадзіў за жанчынай, засунуўшы рукі ў кішэні.
– Прыедзем на вакзал, пастаіш, сынок, ля сумак, а я хуценька за білетамі, – гаварыла жанчына чырванашчокаму «дзіцятку» ў аўтобусе.
– Заляцішся ў магазін, піва ды закурыць возьмеш, – нагадваў той маці.
– Добра-добра, яшчэ і каўбаскі трэба, – ківала галавой маці.
Яны выйшлі на вакзале – маці з сумкамі і сынок рукі ў кішэні. Жанчына на хвіліну прыпынілася, паставіла сумкі, як маленькаму, паправіла «дзіцяці» куртку ля шыі, зноў ухапілася за торбы. І пайшлі: яна з цяжкай ношай спераду, ён, расчырванелы і нечым незадаволены, улегцы ззаду…
Ірына БУДЗЬКО
Мамчын сынок
Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
НОВОСТИ РУБРИКИ


