Копанка каля Пятрылава, якой належыць быць пажарным вадаёмам
26 июня 2015
| Просмотров: 492
Аднойчы ў нашай вёсцы Пятрылава надарыўся пажар – загарэлася лазня Мікалая Давідовіча. Выклікалі пажарнікаў, тыя прымчаліся хутка, але гэтак хутка ў іх скончылася вада. Паехалі ў суседняе паселішча Забар’е, набралі вады ў возеры, пакуль вярнуліся, агонь знішчыў будынак цалкам.
Пасля таго здарэння вяскоўцы звярнуліся ў Хаценчыцкі сельсавет. Тагачасны старшыня яго Іван Анкуда паабяцаў: чым магу – дапамагу. І вось аднойчы ён прывёз каністру паліва і кажа:
– Заўтра ў вас будзе бульдозер. У адной з вёсак індывідуальны прадпрымальнік робіць возера. Я папрасіў машыну на паўдня. Паліва – ёсць, машыністу скінецеся за работу…
Бульдозер выкапаў вадаём метраў 20 на 15. Машыніст сказаў:
– Я зрабіў, што мог. А цяпер патрэбен экскаватар.
Вяскоўцы зноў скінуліся, абкасілі берагі, рыдлёўкамі падсыпалі пад’езд. Але ніякая рыдлёўка не заменіць коўш экскаватара. Звярталіся ў розныя інстанцыі – у адказ адны абяцанні. Так і зарастае наша копанка. Прырода пасадзіла па яе берагах бярозкі, а вады ўсё менее: улетку – кату па пяту.
Хачу зазначыць, што Пятрылава маладзее. За апошні час тут пабудаваны тры новыя дамы. Будуецца чацвёрты. Гаспадар яго – унук Юліі Давідовіч, шматдзетнай маці, вялікай працаўніцы, на жаль, ужо нябожчыцы.
Адна з прычын адраджэння вёскі: магчымасць даехаць да яе ў любую пару года. Раней вясной і ўлетку вёска аказвалася адрэзанай ад гравійкі. Аўтакрама спынялася каля лесу і адтуль падавала сігналы. Вяскоўцы, людзі сталага веку, паўвярсты тэпалі па гразі. Пісалі пра дарогу ў розныя інстанцыі, у адказ – толькі абяцанні. Я даслаў ліст у газету «Шлях перамогі». Прыехала сама рэдактар, дарэчы, рэдакцыйная машына ледзь не забуксавала. У газеце з’явіўся артыкул «Дарогі вядуць у Пятрылава”. Адгукнуліся ільянскія дарожнікі, зрабілі яны падсыпку, і зараз па дарозе можна ездзіць без перашкод. Вялізныя машыны вязуць на будоўлю цэглу, брусы, дошкі, усе патрэбныя матэрыялы.
Пажарны вадаём павінен быць у вёсцы. І не толькі, так бы мовіць, з-за тэхнічных праблем, з патрабаванняў пажарнай бяспекі. Улетку Пятрылава звініць дзіцячымі галасамі. Як было б добра, каб дзеці маглі злавіць на вуду нейкага карасіка, дый паплаваць пад наглядам старэйшых. Малыя будуць любіць і берагчы прыроду, мацней любіць свой родны край.
Леанід ЛЕВАНОВІЧ,
пісьменнік, лаўрэат літаратурнай прэміі
імя Івана Мележа і прэміі Федэрацыі
прафсаюзаў Беларусі

Леанід ЛЕВАНОВІЧ, пісьменнік, лаўрэат літаратурнай прэміі
імя Івана Мележа і прэміі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі
Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов