Шлях Перамогі

Вилейская районная газета

Кампраміс па-сямейнаму

Упэўнена, у многіх сямейных парах былі выпадкі, калі ім даводзілася спрачацца наконт таго, хто ў доме гаспадар і хто павінен сачыць за парадкам у сямейным гняздзе. Добра, калі ў такіх сітуацыях усё заканчвалася толькі дробнымі бытавымі сваркамі, і людзі шлі на кампраміс. Аднак большасць пар і да гэтага часу не могуць падзяліць свае абавязкі. Над тым, хто ўсё ж павінен стаяць каля пліты і мыць посуд, на днях давялося паразважаць  мне з маім сябрам Ванем. І вось што з гэтага атрымалася…
Я: Учора з жахам я выявіла, што на маёй любімай сукенцы разышлося шво. Узялася выпраўляць гэтую непрыемнасць. Пасля чаго вырашыла: больш ніколі не вазьму іголку ў рукі. Не мая гэта справа. Ды і навошта займацца тым, што ў цябе ўсё роўна не атрымоўваецца? Тым больш, недалёка ад дому знаходзіцца нядрэннае атэлье. Пра тое, што з мяне ніколі не атрымаецца швачка, я  прагаварылася знаёмаму. Ён быў здзіўлены. Казаў, маўляў, якая ж з мяне гаспадыня?! Але я ж умею гатаваць, прыбіраць, мыць посуд… І наогул, чаму большасць мужчын лічыць, што ўсе хатнія клопаты павінны быць узваленымі на крохкія жаночыя плечы? А ў той час, пакуль жонка «шаманіць» на кухні, муж можа спакойненька папіваць піва і пстрыкаць пультам ад тэлевізара?
Ваня: Не могуць жанчыны зразумець: узваленыя на іх абавязкі па хаце – стэрэатып. Сцвярджэнне аб тым, што жонка не павінна адыходзіць ад пліты і мыць-прыбіраць круглыя суткі – глупства. Не было такога ніколі. І не будзе. Калі, вядома, не браць за прыклад Усход, дзе пануюць свае законы адносін паміж мужчынай і жанчынай. Упэўнены, дзеля каханай чалавеку не цяжка будзе зрабіць смачную вячэру альбо навесці парадак у кватэры. А што тычыцца няўмення шыць… Ёсць прыказка: «Няма мяжы для дасканаласці». Лічу, неабходна імкнуцца паляпшаць свае навыкі ў любой справе. Ну, а калі ўжо не надаў Бог жонцы таленту вышываць – няма чаго забівацца па гэтай нагодзе. Праўда, няправільна, калі нарачоная нават не імкнецца навучыцца што-небудзь рабіць… І не трэба, калі ласка, кідацца ў крайнасці, маўляў, «я ўся ў пене ад непасільнай працы, а ён п’е піва»…
Я: Адзін мой знаёмы пераконвае мяне: маўляў, хатнія клопаты – выключна жаночая справа. Заяўляе, што ніколі не будзе гатаваць ежу і мыць посуд. Нядаўна расказаў гісторыю, як яго сябар вывярнуў жонцы на галаву каструлю з супам за тое, што тая не паспела да абеду яго падагрэць. Мужчына, напэўна, такім спосабам любоў сваю даказваў?.. Шмат мужоў замест таго, каб дапамагчы сваёй другой палавіне, цвёрда стаяць на тым, што, напрыклад, уборка і прасаванне бялізны – не мужчынскі занятак. Да таго ж, яны, бачыце, яшчэ і «ўкалываюць», як коні. А жанчыны што, на працы семкі пстрыкаюць?
Ваня: Ведаеш, я не разумею твайго знаёмага. Як і таварыша, які кідаецца каструлямі. Гэтым, вядома, ён сябе не ўпрыгожвае. Але ж нельга адназначна рабіць крайнімі прадстаўнікоў моцнага полу. Дамы таксама не ўсе як адна – анёлы. Я, напрыклад, ведаю сям’ю, у якой жонка настолькі прывучыла мужа камандаваць на кухні, што сама нават пальцам не гатова паварушыць, пакуль яго няма дома. «А навошта? – Крычала яна. – Прыйдзе, і ўсё «сварганіць». Як думаеш, гэта нармальна? Дарэчы, нядаўна гэтыя людзі аформілі развод …
Я: Не, я не лічу гэта нармальным. Як і тое, што большасць мужоў падобна тваёй экс-замужняй сяброўцы не паварушаць пальцам. Нядаўна прачытала анекдот: «Добра быць жанчынай… З працы прыйшла: хутка прыбралася, памыла, пагладзіла, есці прыгатавала, посуд памыла… І ўсё!!! Рабі, што хочаш!». Праўда, думаю, пасля такога «распарадку дня» ёй нічога не застаецца, як проста ўзваліцца на ложак. А ці шмат мужчын, прыйшоўшы дадому пасля працы, пачынаюць рамантаваць кран, забіваць цвікі, разбірацца з няспраўнай разеткай? Ці нельга, пакуль жонка ў кватэры парадак наводзіць, збегаць у краму за прадуктамі?
Ваня: Хопіць, Каця, язвіць на тэму жаночай «непасільнай ношы». На самой справе, рэцэпт ад «лячэння» ўсіх бытавых сварак – просты. Гэта, у першую чаргу, узаемапавага. І цярпенне. Як спяваў адзін артыст: «Не рубіце з гарачкі, не сячыце!». Таму хочацца, каб сямейныя людзі не пакутавалі эгаізмам, а заўсёды шлі насустрач адзін аднаму, стараліся заўсёды шукаць кампрамісы. Спадзяюся, хоць з гэтым ты згодна?..
Я: Я якраз пра гэта і хацела сказаць. Аб кампрамісах. Як выдатна, калі сямейныя пары іх усё-такі знаходзяць. Бо чым менш сварак у сям’і – тым больш шчасця і любові ў ёй!
Кацярына КАРПІК

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
Яндекс.Метрика 125 queries