Шлях Перамогі

Вилейская районная газета

Каб не нашы выратавальнікі, то была б трагедыя…

Гэтыя словы ад імя ўсіх жыхароў Карпавічаў выказаў выратавальнікам жыхар гэтага населенага пункта Аляксей Канстанцінавіч Доўнар.
– А здарылася вось што. Недзе ў час ночы людзі ўбачылі, што гарыць гаспадарчая пабудова. Адразу ж патэлефанавалі пажарным. Агонь між тым ужо падступаў і да двух жылых дамоў… Страшна ўявіць, што было б з імі, каб не нашы выратавальнікі. Аператыўна прыбылі пажарныя раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях. Каб не яны, нашы выратавальнікі, то была б трагедыя… Дзякуй гэтым смелым людзям.
Гэта толькі адзін эпізод са штодзённых клопатаў пажарных-выратавальнікаў. Для нас, далёкіх ад іх клопатаў, сапраўдны экстрым. Для іх, прадстаўнікоў мужнай прафесіі, – работа. Што тут скажаш, дзякуй ім за яе.
Ірына БУДЗЬКО

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
Яндекс.Метрика 168 queries