Шлях Перамогі

Вилейская районная газета

Дзяўчаты. Вы лепш кілера найміце…

У гандлёвай зале – «міжсезон». Ля разліковага вузла – ні чалавека.  Дзве жанчыны-пенсіянеркі марудна і без бачнай цікавасці ўглядаюцца ў пачкі з макаронамі. Хутчэй, з-за дапытлівасці, а не намеру зрабіць пакупку.  На ўсю залу гучыць размова, удзельнікі якой – прадавец – па адным баку прылаўка, па-другім – пакупніца, хутчэй, яе сяброўка ці добрая знаёмая.
Першая. А вучыцца ж не хоча. У галаве – толькі камп’ютар. Куды ён паступіць, калі за розум не возьмецца?
Другая. І ў мяне тое самае. То камп’ютар, то дзеўкі. Глядзі, каб не жаніўся замест інстытута. Калі што – заб’ю.
Першая. І майго тады разам. Будуць ведаць…
– Дзяўчаты. Вы лепш кілера найміце, – падводзіць рыску пад дыялогам адна з да гэтага часу маўклівых пенсіянерак.
Жанчыны колькі хвілін узіраюцца адна  ў адну, відаць, нарэшце зразумеўшы сэнс той акцыі, якую яны толькі што намерваліся здзейсніць. Пасля ўсе, хто быў на гэты час у краме,  заходзяцца дружным рогатам.
Часта мы не задумваемся над сутнасцю тых паняццяў, якія збіраемся дэклараваць.
Марыя КУЗАЎКІНА

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
Яндекс.Метрика 125 queries