Як цудоўна і незаўважна ляцяць дні, калі яны запоўнены новымі сябрамі, новымі ўражаннямі. Наш лагер “Лясная казка” сабраў хлопчыкаў і дзяўчынак з гарадоў Маладзечна і Вілейкі. Дзеці цікава праводзяць свой вольны час. У час змены праходзілі конкурсы малюнкаў і розных вырабаў, цікавае мерапрыемства пад назвай «Беларусь мая, сінявокая» і Дзень ЗОЖ, розныя спартыўныя спаборніцтвы. Вельмі рыхтаваліся і чакалі дзеці на свята вады «Капітошку» і на Дзень Індзейца важака Манурука и яго дачку Мануку , ролі якіх цудоўна выканалі педагог-арганізатар лагера, інструктар па фізічнай культуры і медыцынская сястра. Для адпачываючых арганізаваны паказ кіналекторыяў, паездка ў басейн. Чакаецца сустрэча з ветеранам вайны З.С Будзько і музычнай студыяй «Экспромт». Цікава і насычана праходзяць дні ў «Лясной казцы». Дзякуй усім, хто дапамог у арганізацыі адпачынку.
Арганізатары аздараўденчага лагера «Лясная казка»
Дзень Індзейца ў «Лясной казцы»
Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов







